Грамадства

ГУБАЗіК прыйшоў да хлопца, які зарэгістраваўся ў чат-боце «Перамога». Але ці за гэта?

Дзяржаўныя журналісты пачалі хваліцца ў сваіх блогах: маўляў, як толькі запрацаваў чат-бот для радыкальна настроеных прыхільнікаў пераменаў, дык адразу ГУБАЗ прыйшоў па тых, хто там зарэгістраваўся! У якасці доказаў апублікавалі два відэа. На іх маладыя хлопцы прызнаюцца: зарэгістраваліся і праз пару дзён былі затрыманыя. «Наша Ніва» пагаварыла з маці аднаго з гэтых хлопцаў.

Андрэю 29 гадоў. Ён праграміст, нядаўна ўладкаваўся на новую працу. Жыве з маці. Халасты, дзяцей няма.

«Сёння мы толькі ўсталі, была недзе палова на дзявятую раніцы, як нам пагрукалі ў дзверы. Зайшлі чалавек 8, — расказвае маці Андрэя. — Не ў форме, крэпкія хлопцы ў красоўках і ў чорных масках. Паказалі мне нейкую корачку, але я не вельмі добра бачу і хвалявалася, таму дакладна сказаць, хто яны, не магу. 

Пачалі ператрус, былі нейкія панятыя. Паказалі пастанову на вобшук. У Андрэя забралі тэлефон, тэхніку. Мне загадалі сядзець у сваім пакоі. Адзін з гэтых у масках за мной прыглядваў. Ён пытаўся ў мяне: і што, чым вы не задаволеныя? 

Я выказалася, чым незадаволеная. Ён адказваў: вы за мяжу ездзіце толькі адпачываць, не ведаеце, як там насамрэч жывуць?!

Я пыталася ў іх, што зрабіў мой сын.

Адказвалі: напісаў каментар, абразіў загінулых пілотаў, гэта крымінальная справа, цяпер паедзе ў Следчы камітэт. Вам, кажуць, пасля следчы набярэ.

Пакуль мне ніхто не званіў. Я сама пачала шукаць сына, у СК мне далі тэлефон Фрунзенскага РУУСа. Але там яго няма, дзе цяпер сын, я не ведаю. Не ведаю, у якім ён статусе, па якім артыкуле абвінавачваюць.

Я спытала і ў сына: што такое, што можа быць? Ён паспеў адказаць толькі, што і сам не ведае. Кажа, магчыма, за нейкі камент. 

Я не магу сказаць, ці пакідаў Андрэй каменты пра смерць пілотаў, ці рэгістраваўся ў нейкіх чат-ботах, бо не ведаю. 

Але я не веру, што ён стаў бы абражаць кагосьці, тым больш загінулых. 

Паглядзеўшы відэа з ім, мяркую, што гэта вымушаны запіс. Што яго прымусілі гэта сказаць».

Каментары

Цяпер чытаюць

Прапаганда прычапілася да «дарагога» гадзінніка Латушкі. Той расказаў, што гэта за мадэль насамрэч33

Прапаганда прычапілася да «дарагога» гадзінніка Латушкі. Той расказаў, што гэта за мадэль насамрэч

Усе навіны →
Усе навіны

Ва Удмурціі адбіваюць самую масіраваную атаку БПЛА2

«Можна набыць і ананасы, і бутэлечку IPA». Беларусы ў захапленні ад асартыменту аўталаўкі4

ГУР знішчыла пускавую ўстаноўку С-400 у Крыме і РЛС1

Ці правядуць метро ў «Паўночны бераг» і як рэканструююць Даўгінаўскі тракт. Якія перамены чакаюць Цэнтральны раён сталіцы1

У камандаванні ЗША лічаць, што ўдары ў раёне Армуза вычарпалі эфектыўнасць — Axios3

Беларуска адкрыла школу для сляпых дзяцей у індыйскай глыбінцы2

Уначы Белгарад быў атакаваны беспілотнікамі1

Абвешчаны аранжавы ўзровень небяспекі з-за навальніц і залеў

Якую дошку для нарэзкі выбраць — драўляную ці пластыкавую? Што кажуць спецыялісты3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Прапаганда прычапілася да «дарагога» гадзінніка Латушкі. Той расказаў, што гэта за мадэль насамрэч33

Прапаганда прычапілася да «дарагога» гадзінніка Латушкі. Той расказаў, што гэта за мадэль насамрэч

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць