Свет

«Паўночны паток — 2» пачынаюць запаўняць газам

Будаўніцтва марской часткі першай ніткі газаправоду «Паўночны паток — 2» па дне Балтыйскага мора з Расіі ў Германію завершанае, з 11 чэрвеня пачнуцца пусканаладачныя работы, піша Радыё Свабода.

Пра гэта заявіла ў чацьвер кампанія-апэратар трубаправоду. Паводле яе, 10 чэрвеня выкладзеныя з боку Расеі і Нямеччыны марскія сэкцыі газаправоду былі злучаныя паміж сабой. Зь пятніцы пачнуцца работы па запаўненьні газаправода газам.

Гэта не азначае, што газаправод будзе ў найбліжэйшы час запушчаны ў эксплюатацыю, — чакаецца, што пусканаладачныя работы працягнуцца некалькі месяцаў. Акрамя таго, газаправод павінен прайсьці сэртыфікацыю і іншыя працэдуры.

Аб завяршэньні пракладкі труб першай ніткі газаправода паведаміў 4 чэрвеня ў прамым эфіры расейскі прэзыдэнт Уладзімір Пуцін. Гэта стала нечаканасьцю, паколькі раней паведамлялася, што застаецца пакласьці яшчэ некалькі дзясяткаў кілямэтраў труб.

Працягваецца кладка другой ніткі газаправода.

Кладка труб была спыненая ў сьнежні 2019 году больш чым на год праз пагрозу санкцый ЗША. У пачатку 2021 году яе аднавілі расейскія караблі. Яны, як і кампаніі-ўладальнікі, былі ўнесены Вашынгтонам у санкцыйны сьпіс. ЗША, аднак, ня сталі накладваць санкцыі на кампанію-апэратара «Паўночнага патоку — 2», заснаваную расейскім «Газпромам».

Адміністрацыя ЗША падкрэсьлівае, што выступае супраць будаўніцтва газаправоду, лічачы яго пагрозай энэргетычнай бясьпекі ЭЗ і Ўкраіны. Аднак і прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн, і дзяржсакратар Энтані Блінкензаяўлялі, што перашкодзіць дабудоўцы газаправода праз санкцыі было б вельмі праблематычна, акрамя таго, санкцыі супраць нямецкіх кампаній, якія ўдзельнічаюць у будаўніцтве, маглі б закрануць супрацоўніцтва ЗША і Нямеччыны.

Вашынгтон і Берлін працягваюць перамовы пра лёс праекту — у прыватнасьці, аб магчымых гарантыях Украіне, якія маглі б стаць умовай пачатку яго эксплюатацыі. Ні пра якія канкрэтныя рашэньні пакуль не абвешчана. Улады Нямеччыны падтрымліваюць дабудову газаправоду.

Каментары

Цяпер чытаюць

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку9

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку

Усе навіны →
Усе навіны

Па Магілёве курсіраваў аўтобус з вялікай дзіркай у падлозе3

«Спадзяюся, але не факт, што паступлю»: абітурыентка, якая здала ўсе іспыты на 100 балаў16

Беларускі шахцёр пайшоў у IT. А пасля кінуў працу і стварае свой брэнд карамелі3

Такога дзіцячага садка вы яшчэ не бачылі. Яго спраектаваў лаўрэат «архітэктурнага Нобеля»9

Выйшаў зборнік турэмных эсэ Мікалая Статкевіча

Грунвальдскі музей адказаў на просьбу беларусаў паставіць на полі бел-чырвона-белы сцяг27

Парламент Францыі прыняў закон аб эўтаназіі, нягледзячы на супраціў многіх дэпутатаў3

Зяленскі прапанаваў Сяргея Карэцкага на пасаду прэм'ера Украіны2

Чаму кароткая праграма пральнай машыны не найлепшы выбар3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку9

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць