Канапацкая не супакойваецца: брудна намякае пра блізкасць Пратасевіча і Ціханоўскай
Экс-удзельніца прэзідэнцкіх выбараў — 2020 Ганна Канапацкая нагадала пра сябе пасля дзевяці месяцаў маўчання. Папярэдні раз яна рабіла гучную заяву ў верасні 2020 года, калі анансавала стварэнне ўласнай партыі. Гэты працэс канчаткова заглух, таму цяпер Канапацкая выказваецца не пра сябе, а пра Святлану Ціханоўскую. Днямі выступіла ў эфіры расійскай Грамадскай службы навін.
Што нагаварыла Канапацкая?
Што насамрэч Святлана Ціханоўская — праект беларускіх спецслужбаў, створаны, каб пагалоўна ідэнтыфікаваць увесь пратэсны электарат. Па падліках Канапацкай, агулам гэта 150 тысяч чалавек.
Другая думка Канапацкай — брудныя намёкі на блізкасць падчас паездкі ў Грэцыі Святланы Ціханоўскай і Рамана Пратасевіча. «Думаю, што многія жанчыны зразумеюць Святлану. Яна мае на гэта права, таму што ў бліжэйшыя 10 гадоў будзе амаль свабоднай жанчынай», — здзекліва заяўляе Канапацкая.
Каментары