Тэатр

«Купалаўцы» анансавалі новы праект. Дзе і калі яго паглядзець?

Незалежная трупа «Купалаўцы» анансавала чытку п’есы «Гардэнія» сучаснай польскай аўтаркі Эльжбеты Хаванец.

Наогул гардэнія — гэта трапічны куст з пяшчотнымі кветкамі. Але

ў аднайменнай п'есе сучаснага польскага драматурга Эльжбеты Хаванец ідзе гаворка пра чатыры пакаленні адной сям’і, у якой адбываюцца вечныя канфлікты.

«Ці ёсць выйсце з гэтага бясконцага ланцугу непаразумення? Ці хопіць сіл перавярнуць хаду ўласнай гісторыі? Адказ у руках і ў сілах кожнай жанчыны, кожнага чалавека.

Ані аўтарка п’есы, ані мы не маем дакладнага рэцэпту дасканалых адносін, але запрашаем да гэтай цяжкай і патрэбнай размовы», — анансуюць «Купалаўцы».

Чытку ажыццявіць малады рэжысёр Пётр Непагода. Яму 28 гадоў. У 2019 скончыў Акадэмію мастацтваў па спецыяльнасці рэжысёр драматычнага тэатра (курс Сяргея Кавальчыка). Працаваў памочнікам рэжысёра ў Купалаўскім.

Гэта дэбют Непагоды ў гэтым калектыве як рэжысёра.

«Пасля знаёмства з п’есай думкамі я пастаянна вяртаўся да яе. Я бачыў гэтыя сітуацыі ў сем’ях маіх сяброў, слухаў іх гісторыі і назіраў у рэальнасці.

Шмат хто з маіх сяброў і сябровак дагэтуль не здольны даць рады бацькоўскай спадчыне. Яны дазваляюць бацькам гасіць у іх жаданне жыць уласным сэрцам. Здольнасць крочыць па жыцці, не звяраючы час з гадзіннікамі бацькоў, што ўсё часцей барахляць. Для мяне жах у тым, што ўсе робяць гэта з найлепшымі памкненнямі.

Я спадзяюся, што сам ніколі не стану такім для свайго дзіцяці», — каментуе Непагода.

Ролі выконваюць Валянціна Гарцуева, Марта Голубева, Крысціна Дробыш і Антаніна Дубатоўка.

Пераклад на беларускую мову ажыццявіла Марыя Пушкіна.

Прэм’ера чыткі адбудзецца 3 ліпеня а 19 гадзіне на ютуб-канале «Купалаўцы».

Каментары

Цяпер чытаюць

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі9

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі

Усе навіны →
Усе навіны

Новыя меркаванні Юваля Харары пра «ракету ШІ, з якой мы не злезем»10

Белгарад масавана атакавалі беспілотнікі3

Махляры навучыліся здаваць праз Booking неіснуючае жыллё — вось як працуюць схемы4

Пасля кавіду людзі гадамі могуць не адчуваць смак ежы. Навукоўцы знайшлі магчымую прычыну1

Маск прызнаў, што свядома абмяжоўваў Starlink, і абвінаваціў Украіну ў парушэннях правіл27

66‑гадовая жанчына, якая з двух гадоў жыве ў ЗША, толькі цяпер даведалася, што не мае грамадзянства7

Журавы не спяшаюцца пакідаць Беларусь — затрымаліся як мінімум на два тыдні ФОТЫ3

У сталіцы Кеніі абрынуўся 18‑павярховы недабуд ВІДЭА1

Паміж катамі ды іх гаспадарамі знайшлі гарманальную сувязь5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі9

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць