Усяго патроху

З’явіўся рэйтынг найлепшых і найгоршых пашпартоў для падарожжаў

Пачынаючы з 2006 года, арганізацыя Henley & Partners штогод стварае рэйтынг найлепшых пашпартоў для падарожжаў. Крытэрый ацэнкі — тое, колькі краін уладальнік пашпарта можа наведаць без атрымання візы. Пры гэтым рэйтынг не ўлічвае часовыя абмежаванні ў падарожжах, звязаныя, напрыклад, з кавідным лакдаўнам.

Фота pixabay.com.

Сёлета на верхнім радку рэйтынгу апынулася Японія.

Уладальнікі пашпартоў гэтай краіны могуць наведваць 193 пункты назначэння без візы або атрымоўваць візу пасля прыезду ў краіну. Але ж на самой справе, у сувязі з кавіднымі абмежаваннямі, цяпер грамадзяне Японіі маюць доступ толькі менш чым да 80 накірункаў, піша CNN.

На другім месцы рэйтынгу знаходзіцца Сінгапур — пашпарт гэтай краіны дазваляе наведаць 192 накірункі. Трэцяе месца падзяляюць Паўднёвая Карэя і Германія з 191 бязвізавым пунктам назначэння. Але рэальнасць і тут уносіць свае карэктывы. Напрыклад, уладальнікі сінгапурскіх пашпартоў зараз могуць наведаць менш за 75 накірункаў.

Нават грамадзяне краін, дзе праходзіць паспяховая кампанія супрацькавіднай вакцынацыі, маюць цяжкасці з падарожжамі. Тэарэтычна ўладальнікі брытанскіх і амерыканскіх пашпартоў могуць наведаць 187 пунктаў назначэння ва ўсім свеце, але ў рэальнасці гэтая лічба складае менш за 60 накірункаў для брытанцаў і адпаведна 61 накірунак для грамадзян ЗША.

Што датычыцца астатніх лідараў рэйтынгу, большая частка першай дзясяткі — краіны ЕС. Чацвёртае месца ў спісе падзяляюць Фінляндыя, Італія, Люксембург і Іспанія, пятае — Аўстрыя і Данія. На шостым месце знаходзяцца Францыя, Ірландыя, Нідэрланды, Партугалія і Швецыя.

Беларускі пашпарт заняў у рэйтынгу 73 месца з 77 бязвізавымі накірункамі для падарожжаў.

Варта адзначыць, што гэта адзін з найгоршых паказальнікаў за апошнія гады для нашай краіны. Ніжэй у рэйтынгу Беларусь апускалася толькі ў 2011-2012 гадах (74 месца) і ў 2015 годзе (78 месца). Што датычыцца больш высокіх пазіцый, найлепшыя паказальнікі за апошні час былі ў Беларусі ў перыяд з 2007 па 2009 гады, калі краіна займала 63 месца.

Каментары

Цяпер чытаюць

За мінулы год насельніцтва Беларусі скарацілася яшчэ на 53 тысячы чалавек19

За мінулы год насельніцтва Беларусі скарацілася яшчэ на 53 тысячы чалавек

Усе навіны →
Усе навіны

Арыштаваны 75‑гадовы Зміцер Санько — ветэран-выдавец6

Над Мазыром і Магілёвам заўважылі незвычайныя аблокі, падобныя да НЛА ФОТАФАКТ2

Расіяне задумаліся пра пераезд у Беларусь. Чаму для іх тут так мёдам намазана?24

Імпарт аўто прыватнікамі расце, а ў дылераў — падзенне продажаў. Таму дылеры хочуць, каб было, як у Расіі1

Выйшаў на свабоду палітвязень Дзяніс Болтуць. Ён цалкам адбыў шасцігадовы тэрмін

Упершыню ўсе члены НАТА дасягнулі 2% ВУП на абарону8

«Медсястра турбуе, абнаўляю вашу медкарту». Махляры прыдумалі новую схему падману праз тэлеграм6

У Беларусь прыязджаў афіцыйны прадстаўнік Германіі6

ЗША афіцыйна знялі санкцыі з «Беларуськалія», Белінвестбанка і Мінфіна9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

За мінулы год насельніцтва Беларусі скарацілася яшчэ на 53 тысячы чалавек19

За мінулы год насельніцтва Беларусі скарацілася яшчэ на 53 тысячы чалавек

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць