Святлана Ціханоўская ў Белым доме правяла перамовы з дарадцам Байдэна па нацыянальнай бяспецы Джэйкам Саліванам
На перамовах таксама прысутнічалі кіраўнік дэпартамента Усходняй Еўропы Нацыянальнай рады бяспекі ЗША Крыс Сміт, кіраўнік Савета па гендарнай палітыцы Белага дома Джэніфер Кляйн і пасол ЗША ў Беларусі Джулі Фішэр.
Ціханоўская распавяла пра масавыя рэпрэсіі ў дачыненні да журналістаў і актывістаў, пра жудасныя ўмовы ўтрымання ў турмах.
Ціханоўская падкрэсліла: «Толькі вызваленне ўсіх зняволеных па палітычных матывах і новыя выбары ў найбліжэйшы час дапамогуць Беларусі выйсці з крызісу. І я заклікаю ЗША ў сваіх дзеяннях кіравацца гэтай стратэгіі».
Каментары