Грамадства

CNN апублікаваў матэрыял пра магчымы лагер для палітвязняў пад Мінскам. Насамрэч гэта вайсковая база

Тэлеканал CNN выпусціў сюжэт пра магчымае стварэнне ў Беларусі лагера для «палітычных дысідэнтаў».

Каля пасёлка Наваколасава, што за 67 км ад Мінска, згодна з відэазапісамі CNN, з’явіўся лагер для зняволеных. У савецкі час на гэтым месцы было ракетнае сховішча. Тэрыторыя плошчай 81 гектар абнесеная трыма шэрагамі платоў з калючым дротам пад напружаннем. Вакол усталяваныя камеры відэаназірання, а на браме вісіць шыльда: «Уваход забаронены».

За плотам стаяць некалькі казарменных будынкаў, а па тэрыторыі ходзяць людзі ў камуфляжы. CNN адзначае, што журналістам не ўдалося трапіць на тэрыторыю пабудовы, і незразумела, ці ёсць там зняволеныя.

Фота CNN

Мясцовыя жыхары называюць пабудову «лагерам». Нядаўна аднаму з жыхароў ваенны ахоўнік загадаў пакінуць тэрыторыю, калі ён падышоў бліжэй да лагера. «Мой сябар Саша, будаўнік, казаў мне, што яны адрамантавалі гэта месца. Там тры шэрагі калючага электрыфікаванага дроту. Я збіраў тут грыбы, але ахоўнік падышоў і сказаў, што тут хадзіць нельга», — адзначыў мясцовы жыхар CNN.

Фота CNN

Супрацоўнік заходняй выведкі паведаміў CNN, што выкарыстанне аб’екта ў якасці лагера для палітзняволеных магчыма, але прамых доказаў гэтаму ў яго няма. Улады Беларусі не адказалі на запыт CNN пракаментаваць сітуацыю.

Прадстаўлены ў сюжэце аб'ект добра вядомы беларускім сталкерам, піша Zerkalo.io. Гэта былы 25-ы арсенал ракетных войскаў стратэгічнага прызначэння СССР, які размяшчаўся ў закрытым ваенным гарадку Стоўбцы-2. Зараз гэта сяло Навоколасава Стаўбцоўскага раёна Мінскай вобласці.

Расповед пра комплекс таксама з'явіўся на тэлеканале АНТ. У сюжэце кажуць, што гэта рэжымны аб'ект. Тут захоўваюцца баявыя ўзоры зенітных ракет, радыётэхнічных войскаў і войскаў СПА. Беларускія рэпарцёры зайшлі ў будынкі комплекса, паказаныя ў сюжэце CNN. Аказалася, што гэта звычайныя службовыя і складскія памяшканні.

Каментары

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку9

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку

Усе навіны →
Усе навіны

Па Магілёве курсіраваў аўтобус з вялікай дзіркай у падлозе3

«Спадзяюся, але не факт, што паступлю»: абітурыентка, якая здала ўсе іспыты на 100 балаў16

Беларускі шахцёр пайшоў у IT. А пасля кінуў працу і стварае свой брэнд карамелі3

Такога дзіцячага садка вы яшчэ не бачылі. Яго спраектаваў лаўрэат «архітэктурнага Нобеля»9

Выйшаў зборнік турэмных эсэ Мікалая Статкевіча

Грунвальдскі музей адказаў на просьбу беларусаў паставіць на полі бел-чырвона-белы сцяг27

Парламент Францыі прыняў закон аб эўтаназіі, нягледзячы на супраціў многіх дэпутатаў3

Зяленскі прапанаваў Сяргея Карэцкага на пасаду прэм'ера Украіны2

Чаму кароткая праграма пральнай машыны не найлепшы выбар3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку9

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць