Грамадства

«Надзелі на галаву баксёрскі шлем і лупілі»: праваабаронца Андрэй Палуда распавёў, як збівалі Ягора Марціновіча

Праваабаронца «Вясны» Андрэй Палуда распавёў пра сустрэчу ў камеры на Акрэсціна з рэдактарам «Нашай Нівы» Ягорам Марціновічам.

Ягор распавёў Палуду, як яго збілі пры затрыманні:

«Апранулі на галаву баксёрскі шлем і лупілі па галаве. Падчас ператрусу яго таксама білі. Нават калі ён хацеў выйсці з аднаго пакоя ў той пакой, дзе праходзіў ператрус, — яго білі. Ён робіць крок — яму ўдар. Яму было дрэнна — і хуткую дапамогу [спачатку] не хацелі пускаць да следчага [які яго дапытваў пасля ператрусу]», — падзяліўся гісторыяй Ягора Марціновіча Андрэй Палуда.

«Ягор — вялікі малойца. Чалавек, які і сябе трымаў годна і мужна, і яшчэ і падтрымліваў іншых. Для мяне было важна гэта пабачыць, бо з Ягорам я знаёмы ўжо вельмі даўно — і ён менавіта такі, якім я яго ведаў», — дадае Палуда.

Галоўны рэдактар «Нашай Нівы» Ягор Марціновіч быў затрыманы амаль месяц таму, 8 ліпеня, разам з Андрэем Дынько, Андрэем Скурко і Вольгай Раковічам. Зараз ён разам з Андрэем Скурко знаходзіцца ў СІЗА на Валадарскага. 

Каментары

Цяпер чытаюць

Зяленскі: Рэтранслятары на мяжы Беларусі прыпынілі працу72

Зяленскі: Рэтранслятары на мяжы Беларусі прыпынілі працу

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі вырасцілі жоўтыя маліны ФОТЫ5

Па заводзе электронікі ў Варонежы УСУ, верагодна, ударылі трыма новымі амерыканскімі ракетамі10

Малады беларус у Падмаскоўі разбіў губу начальніку аддзела паліцыі

Апячаталі вясковую хату выдаўца Ігара Логвінава1

На Магілёўшчыне ў мужчыны канфіскавалі цэлы арсенал зброі і выбуховых рэчываў

У гэту краіну можа паляцець Лукашэнка на перыяд сканчэння ўльтыматуму Зяленскага8

«Такой эліткі краіна не бачыла». У Мінску пабудуюць сакрэтныя хмарачосы а-ля Масква-Сіці10

Жонка эмацыйна кінула мужу, што пяцёра дзяцей не яго. Ён зрабіў тэст на бацькоўства30

Міністр юстыцыі РФ назваў няправільным прыярытэт правоў і свабод грамадзян5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі: Рэтранслятары на мяжы Беларусі прыпынілі працу72

Зяленскі: Рэтранслятары на мяжы Беларусі прыпынілі працу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць