ЗША занепакоеныя сітуацыяй у Афганістане, але мясцовыя сілы бяспекі ў стане самастойна справіцца з наступам баевікоў «Талібана», заявіў на брыфінгу афіцыйны прадстаўнік Пентагона Джон Кірбі.

EPA
«У іх сучасныя ваенна-паветраныя сілы. У іх шмат пераваг, якіх няма ў «Талібана». Мы глыбока занепакоеныя сітуацыяй у Афганістане, але гэта іх краіна, іх гарады, іх людзі», — сказаў ён.
Паводле яго слоў, Вашынгтон працягвае аказваць падтрымку афганскім уладам, у тым ліку наносячы ўдары па пазіцыях баевікоў, піша Бі-бі-сі.
Мінулай ноччу стала вядома, што спецпрадстаўнік ЗША па пытаннях афганскага прымірэння Залмай Халілзад адправіўся ў Доху, каб заклікаць талібаў спыніць наступ.
Каментары