Улада11

«Вясна» патрабуе неадкладнага вызвалення Арцёма Дубскага

Праваабарончы цэнтр «Вясна» зрабіў заяву з нагоды зняволення актывіста Маладога Фронту Арцёма Дубскага.

Праваабарончы цэнтр «Вясна» зрабіў заяву з нагоды зняволення актывіста Маладога Фронту Арцёма Дубскага.

«7 ліпеня 2009 г. суд Асіповіцкага р‑на прыгаварыў моладзевага актывіста Арцёма Дубскага да году пазбаўлення волі ў выпраўленчай калоніі агульнага рэжыму. Адразу пасля абвяшчэння прысуду Арцём быў узяты пад варту і змешчаны ў СІЗА.

Паводле прысуду Арцём Дубскі быў абвінавачаны ў парушэнні арт. 415 КК Рэспублікі Беларусь (ухіленне ад адбыцця пакарання ў выглядзе абмежавання волі). Варта нагадаць, што 23 красавіка 2008 г. Арцём Дубскі, разам з іншымі 14‑ццю маладымі людзьмі, быў прыцягнуты да крымінальнай адказнасці па арт. 342 КК Рэспублікі Беларусь (арганізацыя ці актыўны удзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак) за ўдзел у мірнай акцыі пратэсту прадпрымальнікаў, якая адбылася 1 студзеня 2008 г. у Мінску.

Праваабарончы цэнтр «Вясна» з самага пачатку крымінальнай справы супраць удзельнікаў мірнай акцыі пратэсту 1 студзеня 2008 г. лічыў яе палітычна матываванай, паколькі Арцём Дубскі і іншыя абвінавачаныя па гэтай крымінальнай справе скарысталіся сваім законным, гарантаваным Канстытуцый краіны, правам на мірныя сход і выказванне свайго меркавання.

Уплывовая міжнародная праваабарончая арганізацыя Amnesty International прызнала Арцёма Дубскага і яшчэ 11 чалавек, якія адбываюць пакаранне ў выглядзе абмежавання волі па дадзенай крымінальнай справе вязнямі сумлення —асобамі, якія пацярпелі за выказванне свайго меркавання.

Беларуская грамадскасць і міжнародная супольнасць патрабавалі ад Беларускіх уладаў неадкладнага вызвалення ад вынесенага пакарання ўсіх асуджаных па справе 14‑ці і іх поўнай рэабілітацыі. Падобнае патрабаванне было выказана і ў апошняй рэзалюцыі ПАРЕ па Беларусі.

Аднак нягледзячы на гэтыя патрабаванні беларускія ўлады дэманстратыўна праігнаравалі гэтыя заклікі і асудзілі Арцёма Дубскага да 1 года пазбаўлення волі.

У сувязі з гэтым Праваабарончы цэнтр «Вясна» заяўляе свой рашучы пратэст і патрабуе неадкладнага вызвалення вязня сумлення Арцёма Дубскага з‑за кратаў.

Праваабарончы цэнтр «Вясна» таксама настойліва заклікае беларускія ўлады адмовіцца ад практыкі палітычных рэпрэсій у дачыненні да грамадзянаў краіны па палітычных матывах, у тым ліку да поўнага вызвалення ад вынесенага пакарання і амністыі ўсіх удзельнікаў справы 14‑ці, якія адбываюць пакаранне на дадзены момант.

Праваабарончы цэнтр «Вясна» заяўляе аб тым, што будзе прыкладаць усе магчымыя намаганні, скіраваныя на як мага хутчэйшае вызваленне Арцёма Дубскага».

Каментары1

Цяпер чытаюць

Памятаеце былога памежніка, які стаў дальнабойшчыкам і ў Германіі прызнаваўся ў любові да Лукашэнкі? З ім бяда17

Памятаеце былога памежніка, які стаў дальнабойшчыкам і ў Германіі прызнаваўся ў любові да Лукашэнкі? З ім бяда

Усе навіны →
Усе навіны

Хлопец прайграў грошы ў казіно, а маме сказаў, што стаў ахвярай махляроў1

Пад Мінскам два чалавекі разбіліся на дэльтаплане2

Сабчак і былы кіраўнік RT Красоўскі падчас інтэрв’ю каталіся ў аўтазаку па Маскве. «Спыніце, б**. Я што, у закладніках?»8

Зміцер Вайцюшкевіч выдаў новы альбом «Кропкі на мапе»4

Мадзьяр анансаваў увядзенне абмежаванняў на тэрміны займання пасады прэм'ера Венгрыі6

На Піншчыне пілот пасадзіў самалёт на лёд з рыбакамі3

«Я па-ранейшаму кладуся ў ложак са сваім мужам». Маргарыта Сіманьян трымае прах Тыграна Кеасаяна на тумбачцы каля ложка14

Расіянка апублікавала ў Threads рэцэпт «самых смачных» беларускіх дранікаў. Беларусы ў шоку12

Польская падатковая інспекцыя накіравала беларусу ліст на мінскі адрас11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памятаеце былога памежніка, які стаў дальнабойшчыкам і ў Германіі прызнаваўся ў любові да Лукашэнкі? З ім бяда17

Памятаеце былога памежніка, які стаў дальнабойшчыкам і ў Германіі прызнаваўся ў любові да Лукашэнкі? З ім бяда

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць