Здарэнні

Дзяўчына Шышова пракаментавала крыміналку, якую на яе завялі ў Беларусі: Па маёй інфармацыі, там не адна справа

Бажэна Жолудзь, дзяўчына загінулага ў Кіеве актывіста Віталя Шышова, пракаментавала крымінальную справу супраць сябе. Бажэна жыла ў Кіеве разам з кіраўніком Беларускага дома ва Украіне Віталём Шышовым. 3-га жніўня яго знайшлі павешаным у лесе. Цяпер на дзяўчыну завялі крымінальную справу — заклікі да захопу ўлады. Ёй пагражае да сямі гадоў. «Наша Ніва» звязалася з Бажэнай. 

«Я ведаю тое, што і ўсе астатнія — толькі інфармацыю з інтэрнэту. Не ведаю нават, што за артыкул, бо не разбіраюся ў беларускім Крымінальным кодэксе, — кажа Бажэна. —

Я так зразумела, ім не спадабалася мая прамова каля пасольства Беларусі ў Кіеве, вось яны і завялі справу. Я казала, што хопіць кветак, трэба брацца за вілы. Напэўна, гэта «засмуціла» следчых. 

Сама я не расцэньваю гэта як заклікі да гвалту ці беспарадкаў. Я проста намагалася патлумачыць людзям, што мірна — ужо не атрымаецца, трэба здымаць ружовыя акуляры. Калі яны людзей забіваюць ужо за межамі Беларусі…» 

Нагадаем, што ўкраінскія праваахоўнікі папярэдне разглядаюць дзве версіі: самагубства альбо наўмыснае забойства, замаскіраванае пад самагубства. На целе Віталя ёсць пашкоджанні, яны адпавядаюць паводле сваіх характарыстык «аднаразоваму падзенню». Звестак пра «беларускі след» украінскія сілавікі не давалі.

Бажэна на плануе вяртацца ў Беларусь:

«Я і раней не збіралася ехаць, бо было зразумела, што мяне адразу сустрэнуць і правядуць экскурсію па Акрэсціна. Гэта цяпер з’явілася навіна пра крымінальную справу супраць мяне. Але, па маёй інфармацыі, там не адна справа. Яшчэ раней да мяне даходзілі звесткі, што ўвосень 2020 была нейкая справа аб экстрэмізме, цяпер знаёмых людзей выклікаюць на допыты і цікавяцца маёй асобай. Кажуць пра нейкі тэрарызм. Знаёмага з Рэчыцы забіралі на суткі, казалі яму пра нейкую справу супраць мяне. Якая справа — невядома.

Што гэта і якое дачыненне я магу мець да такіх артыкулаў — я не ведаю. 

Я сама родам з Рэчыцы, там засталася мама. Але з ёй я не жыла ўжо больш за 5 гадоў, а з Рэчыцы з’ехала больш за год таму. Таму не разумею, куды і навошта яны там могуць прыйсці па маіх справах. Маму я папярэдзіла, што яе могуць тузаць, але сама я застаюся ў Кіеве, таму мне на тыя крыміналкі, па вялікім рахунку, усё роўна».

Па факце смерці Віталя Шышова ў апазіцыйным асяродку тыражуюцца дзве версіі. Першая — што гэта праца спесцлужб. Другая — што Шышоў звязаўся не з тымі людзьмі і гэта вынік канфлікту з паплечнікамі па Беларускім доме. Сярод імёнаў, якія былі звязаныя з Беларускім домам ва Украіне, называюць Сяргея «Малюту» Кароткіх — былога сябра РНЕ, былога паплечніка расійскага неанацыста Цесака, былога байца палка «Азоў».

Бажэна не верыць, што да смерці Віталя мае дачыненне Кароткіх, асабіста яна схіляецца да першай версіі. 

Пакуль Віталя Шышова яшчэ не пахавалі. Па словах, Бажэны, пытанне вырашаецца. Вядома, што хаваць яго будуць ва Украіне. 

Каментары

Цяпер чытаюць

Перасцярогі перад «новымі Жыткавічамі». Кіеў дарма бачыць пагрозу ў будаўніцтве мастоў цераз Прыпяць і Мухавец

Перасцярогі перад «новымі Жыткавічамі». Кіеў дарма бачыць пагрозу ў будаўніцтве мастоў цераз Прыпяць і Мухавец

Усе навіны →
Усе навіны

Эйсмант — Зяленскаму: Маўчы лепш. Глядзіце, каб ядзерная зброя не стаяла на мяжы28

Украінскі вайсковец: Сцэнарый 2022 года, калі ішлі калоны з Беларусі, цяпер нерэалістычны8

Новае курортнае месца пад Мінскам ФОТЫ2

У былога езуіцкага касцёла ў Бабруйску абвалілася сцяна2

У Польшчы затрымалі ўкраінца, які пагражаў Наўроцкаму ў інтэрнэце15

Дом сям'і Уладзіміра Караткевіча стаіць занядбаны ВІДЭА11

«Я лічу, што лепш бы нікога не выпускалі, але засталіся б гэтыя санкцыі»57

«Хутчэй, камерцыйная разборка». Апейкін агучыў сваю версію знікнення Котава5

Ці могуць паўночнакарэйскія войскі прыехаць у Беларусь у выпадку эскалацыі на мяжы з Украінай?11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Перасцярогі перад «новымі Жыткавічамі». Кіеў дарма бачыць пагрозу ў будаўніцтве мастоў цераз Прыпяць і Мухавец

Перасцярогі перад «новымі Жыткавічамі». Кіеў дарма бачыць пагрозу ў будаўніцтве мастоў цераз Прыпяць і Мухавец

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць