Эканоміка

У мінулым годзе Беларусь прадала 150 тон слімакоў і зарабіла больш за мільён даляраў

У Беларусь афіцыйна заязджае нямала далікатэснай ежы, якая пасля сыходзіць на экспарт. Толькі адных жывых або астуджаных вустрыц у краіну завезлі ў мінулым годзе 25 тон, на суму $330 тысяч. А яшчэ — амаль 2,5 тоны амараў.

Нешта з гэтага ўжылі ў краіне, штосьці пайшло на расійскі рынак з этыкеткай Made in Belarus. Ёсць у пераліку беларускага экспарту яшчэ адна цікавая пазіцыя — зусім не ўласцівыя для нашай кухні слімакі. Пра гэта піша канал «Нашы грошы».

За мінулы год у краіну завезлі амаль 560 кілаграм слімакоў з Італіі і Францыі на нязначную суму крыху больш за $5 тыс. Цікава, што пры гэтым Беларусь паставіла на знешнія рынкі цэлых 150 тон слімакоў. Мяркуючы па ўсім, уся гэтая далікатэсная прадукцыя сапраўды вырабляецца ў нас у краіне і актыўна пастаўляецца на рынкі ў Венгрыю (40 тон), Румынію (40 тон), Францыю (70 тон). Сумарна ўсе гэтыя слімакі прынеслі $1 млн 130 тыс.

Згодна з афіцыйнай статыстыкай, слімаковы экспарт — адзін з самых ажыўленых сярод іншых далікатэсаў з малюскаў. Бо каракаціц і кальмараў мы экспартавалі ўсяго на $3,3 тыс (402 кг), «іншых малюскаў» — на $85,4 тыс (82 тоны). Пры гэтым усяго малюскаў у мінулым годзе наша краіна купіла на $6,6 млн, а прадала $1,2 млн.

Каментары

Цяпер чытаюць

Палітолаг Аліна Харысава пагадзілася супрацоўнічаць з СБУ. Аказалася, гэта было КДБ9

Палітолаг Аліна Харысава пагадзілася супрацоўнічаць з СБУ. Аказалася, гэта было КДБ

Усе навіны →
Усе навіны

На чэмпіянат свету па футболе едуць тры былыя гульцы першынства Беларусі

Пачобут: Зараз мы з жонкай толькі спрабуем навучыцца жыць разам нанова8

Ёсць відавочная прыкмета таго, што мужчына хоча з вамі сустракацца26

Ізраіль і Ліван дамовіліся аб спыненні агню. Галоўнай умовай застаецца адмова «Хезбалы» ад абстрэлаў

Атручэнне дзяцей у Барысаве адбылося ў 11 садках8

Германія, Францыя і Брытанія распрацоўваюць план далучэння Расіі да перамоваў7

Рыбы спяць значна больш падобна да людзей, чым лічылася. І нават любяць днём падрамаць5

Літва заявіла пра гатоўнасць прыняць амерыканскую ядзерную зброю8

У Бабруйску шматдзетную маці асудзілі на вялікі тэрмін па наркатычным артыкуле2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Палітолаг Аліна Харысава пагадзілася супрацоўнічаць з СБУ. Аказалася, гэта было КДБ9

Палітолаг Аліна Харысава пагадзілася супрацоўнічаць з СБУ. Аказалася, гэта было КДБ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць