Свет

Літва: Толькі 2-3% мігрантаў атрымаюць прытулак, рашэнне па астатніх будзе адмоўнае

На радзіму з Літвы вярнуліся 8 мігрантаў, яшчэ 30 выказалі жаданне. Пра гэта паведаміла ў панядзелак радыёстанцыі LRT дырэктарка Дэпартамента міграцыі Эвеліна Гудзінскайце, піша Delfi.

У часова паселеных у Літве мігрантаў ёсць магчымасць вярнуцца дадому з аплатай іх дарожных выдаткаў, а таксама з атрыманнем дадатковых 300 еўра.

Э. Гудзінскайце лічыць, што паступова колькасць тых, хто хоча вярнуцца на сваю радзіму, будзе расці.

Разам з тым на гэты момант просьбы аб палітычным прытулку атрыманы ад амаль 2 тысяч чалавек.

«Кожнае прашэнне разглядаецца індывідуальна, але калі ацэньваць профілі, прагназую, што каля 2-3% усіх мігрантаў атрымае прытулак, рашэнні па ўсіх астатніх, хутчэй за ўсё, будуць адмоўнымі», — сказала Э. Гудзінскайце.

Сёлета ў Літву незаконна трапілі каля 4,1 тыс. мігрантаў.

Каментары

Цяпер чытаюць

Чаму цяпер так шмат кляшчоў і што з гэтым рабіць?

Чаму цяпер так шмат кляшчоў і што з гэтым рабіць?

Усе навіны →
Усе навіны

Наступствы начной атакі РФ у Падольскім раёне Кіева ФОТЫ5

ЗША вядуць перамовы аб пашырэнні размяшчэння ядзернай зброі ў Еўропе2

У Беларусі вызначылі тры пляцоўкі для могільніка радыёактыўных адкідаў1

«Соевыя экстрэмісты павінны адпрацаваць міску клубніц». Скардзіўся на ўмовы працы ў КДБ, а цяпер уцюхвае трэнінгі сілавікам — хто такі Антон Шабуневіч19

Памёр фалькларыст Уладзімір Касько1

Чаму энцыкліку Папы Льва XIV параўноўваюць з Батлерыянскім джыхадам са свету «Дзюны», а галоўную мудрасць ён чэрпае ў словах Гандальфа19

Буданаў сумняецца, што Ціханоўская зможа спыніць правакацыі Лукашэнкі18

Трамп асабіста папрасіў Сі Цзіньпіна паўплываць на Пуціна, каб спыніць вайну ва Украіне2

Расія ўначы нанесла масіраваны ўдар па Украіне. Чысты тэрор: 73 ракеты па гарадах і 656 беспілотнікаў4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чаму цяпер так шмат кляшчоў і што з гэтым рабіць?

Чаму цяпер так шмат кляшчоў і што з гэтым рабіць?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць