Грамадства

У вясковай школе плацяць больш, чым у Мінску. Паглядзелі вакансіі і заробкі беларускіх настаўнікаў

На рэспубліканскім педсавеце Лукашэнка заявіў, што сёння школа не можа быць па-за палітыкай, але «палітыка там мусіць быць адна — дзяржаўная». «Патрыёта можа выхаваць толькі патрыёт», — падкрэсліў ён. «Наша Ніва» пацікавілася, колькі «патрыётаў» не хапае школам і якія зарплаты ім прапануюць.

На сайце дзяржаўнай службы занятасці — 528 вакансій для настаўнікаў. Важна — у гэты спіс уваходзяць вакансіі і з няпоўнай занятасцю, напрыклад на 0,25 ці нават на 0,1 стаўкі, у тым ліку і вакансіі дэфектолагаў і сурдапедагогаў.

Калі разглядаць прапановы працы на стандартную поўную стаўку, то самы нізкі заробак прапануецца настаўніку ў Астраўцы — у мясцовай гімназіі №1 хочуць плаціць толькі 400 рублёў (прадмет не ўказваецца). Цікава, што пасля будаўніцтва і запуску АЭС, жыццё ў Астараўцы пачало даражэць, асабліва гэта тычыцца арэнды жылля.

Тыя ж 400 рублёў прапануюць у школах Мядзельскага і Камянецкага раёнаў, а таксама настаўніку матэматыкі, фізікі і інфарматыкі ў Гродзенскай школе №3 ці настаўніку музыкі ў мінскай сярэдняй школе №82.

А самы высокі заробак зусім не ў Мінску, а ў вясковай школе Гродзенскай вобласці. Проста ў вёсцы Пелясы Воранаўскага раёна навучанне вядзецца на літоўскай мове, яе веданне абавязковае для настаўніка. Пры школе, якая знаходзіцца каля літоўскай мяжы, працуе і літоўскі культурна-асветніцкі цэнтр.

Выкладчык матэматыкі, які валодае літоўскай, можа разлічваць на заробак ад 1550 рублёў, фізікі і астраноміі — ад 1440, літоўскай мовы і літаратуры — ад 1370. Настаўніку пачатковых класаў прапануюць 1230 рублёў заробку.

Для параўнання — Мінскі дзяржаўны лінгвістычны ўніверсітэт шукае старэйшых выкладчыкаў на заробак ад 1100 рублёў: кандыдаты мусяць свабодна валодаць японскай, карэйскай, італьянскай мовамі.

Адразу за вясковай школай ідзе мінская гімназія №31, дзе шукаюць настаўніка матэматыкі. Зарплата — ад 1200 рублёў. Але гэта хутчэй выключэнне, большасць мінскіх школ прапануе зарплату ў 700-800 рублёў.

1000 рублёў абяцаюць плаціць у Заслаўскай гімназіі. Там шукаюць матэматыка і настаўніка рускай мовы і літаратуры. Аналагічны з Заслаўем заробак прапануе сталічная сярэдняя школа №196, дзе таксама патрэбны выкладчык матэматыкі. Тую ж тысячу абяцаюць выкладчыку беларускай мовы і літаратуры ў гімназіі №31 Мінска.

На заробак у 900 рублёў запрашаюць выкладчыкаў інфарматыкі: можна ўладкавацца ў школу аграгарадка Крапіўна Аршанскага раёна, а можна ў гродзенскі ліцэй №1.

Калі глядзець па абласных цэнтрах, то

  • у Брэсце максімальныя заробкі прапануюць трэнеру-выкладчыку ў вучэльні алімпійскага рэзерву (ад 700 рублёў) і дэфектолагу (ад 600 рублёў);
  • у Гродне — настаўніку інфарматыкі (ад 900) ці фізікі (ад 800);
  • у Магілёве — настаўніку працоўнага навучання (ад 650 рублёў).

У Віцебску і Гомелі актуальных вакансій для настаўнікаў на сайце службы занятасці няма.

Для параўнання: у прыватныя школы ў Мінску шукаюць настаўнікаў на заробак ад 1200 рублёў, псіхолагаў — ад 1500 рублёў.

Каментары

Цяпер чытаюць

Скончыў жыццё самагубствам хлопец з Маладзечна, які перад вяселлем зрабіў сваёй нявесце татуіроўку, ад чаго яна памерла11

Скончыў жыццё самагубствам хлопец з Маладзечна, які перад вяселлем зрабіў сваёй нявесце татуіроўку, ад чаго яна памерла

Усе навіны →
Усе навіны

Макрон: Еўропе час прачнуцца13

На наступным тыдні беларусаў чакаюць падоўжаныя выходныя

Навукоўцы змаглі аднавіць 42 старонкі раннехрысціянскага рукапісу, які лічыўся страчаным1

Ілан Маск афіцыйна запусціў XChat7

МЗС Ірана: Сустрэча з ЗША не плануецца

На школьным стадыёне ў Мінску памёр 18‑гадовы футбаліст2

У Нацыянальным гістарычным музеі нарэшце расчыталі надпіс на старажытнай шаблі са сваіх фондаў4

Жыхар Барысаўскага раёна згубіў дзяржнумар ад сваёй машыны і намаляваў яго сам3

Джэй Дзі Вэнс не паедзе на новыя перамовы з Іранам2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Скончыў жыццё самагубствам хлопец з Маладзечна, які перад вяселлем зрабіў сваёй нявесце татуіроўку, ад чаго яна памерла11

Скончыў жыццё самагубствам хлопец з Маладзечна, які перад вяселлем зрабіў сваёй нявесце татуіроўку, ад чаго яна памерла

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць