Адкрытае абвяшчэнне прысуду па-беларуску — зала была занята невядомымі ў масках
Адвакат Марыі Калеснікавай Яўген Пыльчанка распавёў «Еўрарадыё», што калі яны зайшлі ў залу за 20 хвілін да абвяшчэння прысуду, то памяшканне было ўжо запоўненае невядомымі грамадзянамі ў масках.

Яны ніяк не паказвалі, што былі з некім знаёмыя.
«Заставалася вольнай толькі першая лаўка, на якую пасадзілі сваякоў Марыі і Максіма. Больш нікога ў залу не дапусцілі. Частка людзей у зале былі прадстаўнікамі дзяржСМІ, а другая частка нам невядомая», — расказаў Пыльчанка.
Таксама на суд не пусцілі замежных дыпламатаў, пасля на іх накінуліся прапагандысты.
Каментары