Новы ўказ аб суддзях: як мінімум трое, што выносілі палітычныя рашэнні, сышлі ў адстаўкі
Апублікаваны новы ўказ Лукашэнкі аб прызначэнні і вызваленні суддзяў. Звальняюцца з пасад 12 суддзяў, але некаторыя з іх звальняюцца толькі з пасады старшыні, працягваючы працаваць шараговым суддзёй. Цалкам сыходзяць прынамсі тры суддзі, чые прозвішчы фігуруюць у архіве вынясення палітычных рашэнняў у 2020 годзе.
Так, вызвалены ад пасады суддзя гродненскага абласнога суда Уладзімір Яўхута, які 16 жніўня асудзіў на 3 гады і 6 месяцаў калоніі агульнага рэжыму гарадзенца Леаніда Герасімлюка за нібыта «заклікі да дзеянняў, накіраваных на нанясенне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь праз інтэрнэт (ч. 3 арт. 361 КК РБ)».
Герасімлюк прызнаны палітвязнем. Яўхута адмовіў яму ў выкліку на суд супрацоўнікаў ГУБАЗіКа, якія, са словаў гарадзенца, яго збівалі і аказвалі ціск на хворую маці.
Таксама звольнена старшыня суда Глусскага раёна Ніна Доўгіх. У публічных базах маюцца згадкі што ў 2020 годзе яна прысудзіла 25 базавых велічынь па палітычным артыкуле 23.34.
Не будзе больш працаваць суддзёй і Марына Леванчук з суда Маскоўскага раёна Брэста. У 2020 годзе яна прысудзіла па палітычных артыкулах 5 і 10 сутак, а таксама штраф у 20 базавых велічынь.
Усе яны звольнены ў сувязі з «выхадам у адстаўку».
-
Расіяніну, які п'яным пабіўся з ахоўнікамі мінскага метро, вынеслі лагодны прысуд
-
Латушка пра магчымасць вайны ў Беларусі: Гэта ж вар'яцтва, не ўяўляю, як крамлёўская прапаганда будзе тлумачыць гэта
-
«Да канца года, спадзяюся, зможам рэалізаваць адну-дзве рэчы». Бабарыка — пра свой новы праект і беларускую мову
DDoS-атака ідзе на сайты адразу некалькіх беларускіх СМІ. Магчыма, яна звязаная з шостай гадавінай народнага ўздыму 2020‑га і канферэнцыяй «Новая Беларусь», што адкрылася сёння
Каментары