Грамадства

«Упершыню за 8 месяцаў убачыў сына». Гомельскі праваабаронца Леанід Судаленка сустрэўся з сям'ёй

У канцы жніўня Судаленка дамогся спаткання з сям'ёй, аб чым напісаў у лісце: «Упершыню за 8 месяцаў убачыў сына. Дзве гадзіны па тэлефоне праз два шклы. Тым не менш, прамень святла ў цёмным царстве».

У верасні, як піша з СІЗА-3 праваабаронца, яму пералічаць тэрмін у зняволенні. Цяпер дзень у СІЗА «ідзе ў залік» як паўтара. Бо Судаленка ў ізалятары з 18 студзеня, 8 месяцаў, то ў верасні яму «залічаць» год пад вартай, паведамляюць naviny.online.

Расказваючы пра суд над сабой, ён працытаваў Шэкспіра: «Грехи других судить вы так усердно рвётесь, возьмитесь за свои — и да чужих не доберётесь». Пра прапанову напісаць «пакаяльны ліст» Судаленка заўважыў: «Але я ж не вінаваты!».

Суд па справе супраць палітзняволенага праваабаронцы «Вясны» Леаніда Судаленкі і валанцёрак Таццяны Ласіцы, Марыі Тарасенка пачаўся 3 верасня і праходзіць у закрытым рэжыме. Іх вінавацяць у «арганізацыі і фінансаванні дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак».

Каментары

Цяпер чытаюць

«Флюгерны саюз кан’юнктуршчыкаў». Вядомы архітэктар заступіўся за аўтара «Быхаўскай мадонны», згадаўшы Радэна і Малевіча

«Флюгерны саюз кан’юнктуршчыкаў». Вядомы архітэктар заступіўся за аўтара «Быхаўскай мадонны», згадаўшы Радэна і Малевіча

Усе навіны →
Усе навіны

Кім была і куды знікла мастачка, якая намалявала белага лебедзя на «Вянок» Багдановіча4

Кушнер назваў «галоўны прыз» у перамовах па Украіне6

Мядзведзі насамрэч не спяць усю зіму, а вавёркі памятаюць, дзе схавалі арэхі. Тры міфы пра жыццё жывёл зімой2

Чаму правае паўшар'е мозга кіруе левым бокам цела? З'явілася новая тэорыя

Кароль Карл ІІІ вырашыў добраахвотна плаціць «падатак на асабнякі»6

У Польшчы беларуса асудзілі на 5 з паловай гадоў зняволення. Ён кіраваў групай, якая перапраўляла ў Еўропу тысячы мігрантаў5

Як змагацца з каларадскім жуком у лістападзе?2

Памёр Аляксандр Калядзенка

Памятаеце Зімоўскага? Ён паздзекаваўся з гібелі карвета «Меркурый»30

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Флюгерны саюз кан’юнктуршчыкаў». Вядомы архітэктар заступіўся за аўтара «Быхаўскай мадонны», згадаўшы Радэна і Малевіча

«Флюгерны саюз кан’юнктуршчыкаў». Вядомы архітэктар заступіўся за аўтара «Быхаўскай мадонны», згадаўшы Радэна і Малевіча

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць