Здароўе

Пандэмія можа змяніцца твіндэміяй: дактары баяцца адначасовай навалы грыпу і каранавіруса

Медыкі баяцца, што шпіталі не справяцца з вялікай нагрузкай.

Фота pixabay.com.

Эксперты чакаюць, што сезон грыпу, які надыходзіць, будзе нашмат больш цяжкі, чым у мінулыя гады. Прычына — тое, што шпіталі, і так перапоўненыя праз распаўсюд штама кавіду «дэльта», могуць не вытрымаць павышанай нагрузкі.

Рост захворванняў на грып таксама можа пачацца раней, чым звычайна, і закрануць большую колькасць людзей, бо шмат людзей працавалі з дому і пазбягалі камунікацыі з іншымі. Гэта перашкодзіла ім выпрацаваць прыродную імунную абарону супраць хвароб, тлумачыць Wall Street Journal.

Уільям Шафнер, прафесар аддзялення інфекцыйных хвароб з амерыканскага ўніверсітэта Вандэрбільта, кажа, што ў самым горшым выпадку нас можа чакаць сапраўдная твіндэмія, калі спатрэбіцца змагацца з грыпам на адным узроўні з кавідам. Па словах Шафнера і шэрагу іншых экспертаў, гэтаму можа спрыяць некалькі фактараў, але пакуль цяжка прадказаць, наколькі напружаным будзе сезон грыпу.

Сярод такіх фактараў ёсць тое, што шмат дзяцей вяртаецца ў школы, дзе яны могуць падхопліваць інфекцыі ці распаўсюджваць іх. Дарослыя, у сваю чаргу, адмаўляюцца ад прышчэпак супраць грыпу, бо ўжо атрымалі супрацькавідную вакцыну і не хочаць іншых прышчэпак.

У дадатак, шмат людзей больш не выкарыстоўваюць маскі і іншыя сродкі індывідуальнай абароны, якія не толькі стрымлівалі распаўсюд кавіду, але і дапамагалі змагацца з іншымі інфекцыямі. Сёлетнія прышчэпкі ад грыпу таксама могуць быць менш эфектыўнымі, чым звычайна, бо ў гэтым годзе вірус цыркуліраваў сярод насельніцтва не надта актыўна, таму даследчыкам больш цяжка зразумець, супраць якіх штамаў грыпу павінна абараняць сёлетняя вакцына.

Амерыканскія ўлады спадзяюцца, што вакцынацыя супраць грыпу дапаможа трымаць сітуацыю пад кантролем. Агенцтва «Цэнтры па кантролю і прафілактыцы захворванняў ЗША» сцвярджае, што вакцыны ад кавіду і грыпу можна ўводзіць адначасова, і плануе лічбавую кампанію, каб матывіраваць людзей атрымаць прышчэпку. Таксама агенцтва выдзяляе больш за 150 мільёнаў даляраў, каб падтрымаць кампаніі на розных узроўнях, накіраваныя на павышэнне ўпэўненасці ў вакцынах супраць кавіду і грыпу сярод расавых і этнічных меншасцяў у ЗША.

Каментары

Дзве дзяўчыны з кавуновага батальёна Лукашэнкі запусцілі свой брэнд адзення. Здаецца, не ў Беларусі24

Дзве дзяўчыны з кавуновага батальёна Лукашэнкі запусцілі свой брэнд адзення. Здаецца, не ў Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Студэнтку, якая раптоўна памерла ў польскай Лодзі, пахавалі ў Беларусі1

Яна баіцца толькі аднаго — што не хопіць часу. Старшыні Рады БНР Івонцы Сурвіле — 90 гадоў28

Сёння — 15‑я гадавіна тэракту ў мінскім метро10

Трамп хоча ўзвесці ў Вашынгтоне 76‑метровую трыумфальную арку4

Новы трэнд — грыбная кава. Наколькі гэта сапраўды функцыянальны напой?3

Бяляцкі: Уся Беларусь — вялікая турма28

Трамп: Наступны крок — Марс!5

«Арыён» прывадніўся ў Ціхім акіяне. Гістарычная місія палёту да Месяца «Артэміда-2» паспяхова завершана9

Шымпанзэ ў джунглях Уганды вядуць самую крывавую вайну за ўсю гісторыю назіранняў. Ніхто не ведае чаму22

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзве дзяўчыны з кавуновага батальёна Лукашэнкі запусцілі свой брэнд адзення. Здаецца, не ў Беларусі24

Дзве дзяўчыны з кавуновага батальёна Лукашэнкі запусцілі свой брэнд адзення. Здаецца, не ў Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць