Улада

Што адказаў пра рэгістрацыю Ярмошынай ЦВК Грузіі?

Пасля таго як прозвішча Лідзіі Ярмошынай з’явілася ў спісах назіральнікаў за грузінскімі выбарамі, у краіне разгарэўся скандал. Беларускі Цэнтрвыбаркам заявіў, што Ярмошына нават не планавала ўдзельнічаць, а назіраць за выбарамі паедуць два іншыя супрацоўнікі. «Наша Ніва» звязалася з ЦВК Грузіі, каб удакладніць, хто ўсё ж будзе ад Беларусі сачыць за выбарамі.

«Удзел на выбарах у Грузіі прадстаўнікоў ЦВК Беларусі — не навіна. Назіральнікі з Беларусі прыязджаюць да нас з 2010 года, — рассказалі ў ЦВК. — Па грузінскіх законах, падаць заяўку на ўдзел у выбарах у якасці назіральнікаў могуць любыя краіны. Галоўнае — юрыдычна правільна гэтую заяўку аформіць. Лідзія Ярмошына аформіла яе правільна, і такім чынам ЦВК Беларусі зарэгістравалі».

Хто ўсе ж заяўлены ў якасці назіральнікаў? Сама Лідзія Міхайлаўна або іншыя прадстаўнікі беларускага Цэнтрвыбаркама?

«Можам сказаць, што ад беларускай ЦВК зарэгістравана 2 чалавекі. Есць у гэтым спісе Лідзія Ярмошына ці не, мы гаварыць не будзем. Спытайцеся пра гэта ў ЦВК Беларусі», — патлумачыла прадстаўніца ЦВК.

Наконт таго, ці могуць зняць беларускую групу з назіранняў, у ЦВК адказалі так:

«Не, згодна з нашымі правіламі гэта немагчыма. Калі прадстаўнікі ЦВК зарэгістраваныя, яны будуць браць удзел у выбарах у якасці назіральнікаў».

Грузінскія палітыкі працягваюць сцвярджаць: заяўка была пададзеная пад подпісам Лідзіі Ярмошынай. А гэта значыць, што тэарэтычна яна можа стаць незалежным назіральнікам.

«У «Грузінскай мары» (кіруючай партыі Грузіі — заўв. «НН») і Беларусі — даўні флірт, — кажа прадстаўнік партыі «Адзіная Грузія — дэмакратычны рух» Анзор Біцадзэ. — З’яўленне прозвішча Лідзіі Ярмошынай на выбарах лічу вывераным палітычным крокам. Думаю, гаворка ідзе пра яшчэ большыя дамоўленасці Беларусі з Грузіяй у найбліжэйшых перспектывах. Крочым да таго, што нам усім хутка абвесцяць: «Беларусь — наш стратэгічны партнёр». Доказ таму: падпісанае пагадненне з КДБ Беларусі».

Прадстаўнікі грузінскай апазіцыі лічаць, што нават без Ярмошынай трэба забараніць прадстаўнікам беларускага ЦВК удзельнічаць у назіранні.

«Гісторыя з удзелам у выбарах прадстаўнікоў ЦВК Беларусі дэманструе ўзровень дэградацыі дэмакратыі ў Грузіі», — лічыць Анзор Біцадзэ.

Чытайце таксама:

У Грузіі хваля абурэння: Лідзію Ярмошыну зарэгістравалі незалежным назіральнікам на муніцыпальных выбарах

Каментары

Цяпер чытаюць

«Мы даём Штатам тое, што яны хочуць». Расійскі канал апублікаваў відэа, якое называюць запісам Рыжанкова схаванай камерай у машыне14

«Мы даём Штатам тое, што яны хочуць». Расійскі канал апублікаваў відэа, якое называюць запісам Рыжанкова схаванай камерай у машыне

Усе навіны →
Усе навіны

Забойца з Мінска падпісаў кантракт проста ў расійскай калоніі. Паваяваць да палону атрымалася два дні2

Што танная нафта прынясе Беларусі?6

20‑гадовы мінчук адважна і перпендыкулярна выехаў перад трамваем4

Гомельскага прадпрымальніка прызналі дармаедам, калі ён квартал спрацаваў без прыбытку6

«Я папрасіла сваю сястру раздрукаваць фотаздымкі з майго акаўнта і прыслаць мне ў калонію». Ларыса Шчыракова расказвае пра фотасесіі ў этнастылі1

У Беларусі запрацаваў медпартал. Зараз звесткі сваёй медыцынскай карты можна праглядаць анлайн7

Спілберг выпускае «Дзень выкрыцця» — новы фільм пра іншапланетнікаў4

Як у Амерыцы. У Бабруйску гандлёвы цэнтр адчынялі з помпай, пераразаннем чырвонай стужкі і штурмам дзвярэй7

У Венесуэле ў выніку землятрусу — больш за 200 загінулых, тысячы людзей лічацца зніклымі без вестак1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Мы даём Штатам тое, што яны хочуць». Расійскі канал апублікаваў відэа, якое называюць запісам Рыжанкова схаванай камерай у машыне14

«Мы даём Штатам тое, што яны хочуць». Расійскі канал апублікаваў відэа, якое называюць запісам Рыжанкова схаванай камерай у машыне

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць