Студэнту, які адкрыў страляніну ў Пермскім універсітэце, ампутавалі нагу
Дактары ампутавалі нагу 18-гадоваму Цімуру Бекмансураву, які адкрыў 20 верасня страляніну ў Пермскім дзяржаўным нацыянальным даследчым універсітэце.
Падлетку ампутавалі левую нагу да калена. Яго стан ацэньваецца як вельмі цяжкі.
Бекмансураў 20 верасня пракраўся на тэрыторыю Пермскага дзяржуніверсітэта і адкрыў агонь па студэнтах і выкладчыках ВНУ. У выніку загінулі шэсць чалавек, яшчэ 28 пацярпелі.
Сем пацярпелых перавязуць у Маскву для лячэння.
Каментары