Навука і тэхналогіі

PandaDoc ацэнены мінімум у $1 млрд — цяпер гэта кампанія-аднарог

Стартап PandaDoc з беларускімі каранямі завяршыў інвестраўнд C. Дакладная сума інвестыцый не раскрываецца. Па выніках раўнда кампанія ацэньваецца як мінімум у мільярд даляраў. Аб гэтым паведамляе Techcrunch. PandaDoc стаў першым аднарогам з фаўндарамі-беларусамі. Паняцце «кампаніі-аднарогі» ў 2013 годзе прыдумала заснавальніца Cowboy Эйлін Лі. Яно прымяняецца да кампаній, кошт якіх ацэньваецца больш чым у $1 млрд.

Раўнд узначалілі OMERS Growth Equity і G Squared. Таксама ўдзельнікамі раўнда выступілі Altos Ventures, Rembrandt Venture Partners, One Peak Partners і венчурнае падраздзяленне Microsoft M12. 

— Мы плануем пашыраць і паглыбляць тыя вобласці, у якіх мы ўжо працуем. Таксама плануем выйсці на сусветны рынак у гэтым годзе і інвеставаць у лакалізацыю і міжнародны рост, — заявіў заснавальнік кампаніі Мікіта Мікада.

Паводле інфармацыі Techcrunch, кліенты PandaDoc цяпер размяшчаюцца прыкладна ў 130 краінах. За апошні год база карыстальнікаў кампаніі вырасла на 80%, выручка — на 63%.

Фаўндары PandaDoc — Сяргей Барысюк і Мікіта Мікада.

Заснавальнік PandaDoc Сяргей Барысюк пракаментаваў у Фэйсбуку навіну пра тое, што кампанія прыцягнула інвестыцыі і стала аднарогам:

— Сёння вялікі дзень для PandaDoc.

Мы пачалі працаваць яшчэ ў 2011 годзе. Невялікая каманда з Беларусі без досведу працы з B2B SaaS. На самай справе практычна без досведу. Мы змяшалі запал, бачанне і прадпрымальніцкія здольнасці Мікіты з маёй цікавасцю да інжынірынгу і дызайну.

Нам вельмі пашанцавала дадаць новага аднарога, створанага беларусамі, у спіс 0,7% кампаній, якія выйшлі на гэты ўзровень.

Сама кампанія лакалізуецца ў Сан-Францыска, офіс у Беларусі цяпер ліквідуецца. Рашэнне аб закрыцці офіса PandaDoc уласнікі прынялі яшчэ ў лютым гэтага года. Гэта звязана з леташнімі падзеямі.

Улетку 2020 года Мікіта Мікада і Сяргей Барысюк ініцыявалі збор грошай для сілавікоў, якія вырашылі змяніць прафесію.

Ужо ў верасні ў офісе кампаніі прайшлі ператрусы. Чатыры супрацоўнікі PandaDoc апынуліся ў СІЗА, іх абвінавацілі ў махлярстве. Пазней траім з іх змянілі меру стрымання і выпусцілі з СІЗА. Даўжэй за ўсіх у няволі ўтрымліваўся менеджар па прадукце Віктар Куўшынаў, ён выйшаў на волю толькі ў жніўні, праз амаль год пасля затрымання.

Каментары

Даляр зноў па тры рублі. Чаму так адбываецца і чаго чакаць далей5

Даляр зноў па тры рублі. Чаму так адбываецца і чаго чакаць далей

Усе навіны →
Усе навіны

Ці дапаможа суперкрэдыт на новабудоўлі і другаснаму рынку? Пяць пытанняў пра іпатэку пад адзін працэнт2

63‑гадовага былога памежніка з Магілёва асудзілі за абразу Лукашэнкі2

Дрон, збіты раніцай у пятніцу ў Латвіі, заляцеў з боку Беларусі2

Памерла амерыканская актрыса Хейдэн Панецьер, былая нявеста баксёра Уладзіміра Клічко2

Аперацыю па эвакуацыі загінулых у Кыргызстане альпіністаў пакуль адклалі

Сотні мігрантаў запатрабавалі даць ім прытулак у іспанскай Сеуце4

Да «Дажынак» у Беларусі зрабілі гіганцкую фігуру жанчыны з саломы34

Беларуса, які працаваў у нямецкай паліцыі, пазбавілі пенсіі — бо вазіў кантрабандай цыгарэты з Беларусі на дыпламатычным аўто8

У Грузіі цягнік насмерць збіў беларуса3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Даляр зноў па тры рублі. Чаму так адбываецца і чаго чакаць далей5

Даляр зноў па тры рублі. Чаму так адбываецца і чаго чакаць далей

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць