Грамадства

У Мінску ў найбліжэйшы час пачнуць рамонт двух мастоў

У Мінску з 1 кастрычніка пачнецца рамонт на пуцеправодзе па праспекце Жукава. На снежань запланавана рэканструкцыя буйнога пуцеправода ў раёне станцыі Мінск-Таварны. Пра гэта «Мінск-Навінам» распавёў гендырэктар «Гаррамаўтадар Мінгарвыканкама» Дзяніс Глінскі.

Ужо з 1 кастрычніка плануецца пачаць рамонт дэфармацыйных швоў на пуцеправодзе на трэцім узроўні развязкі праспект Дзяржынскага і праспект Жукава.

— Гэта збудаванне адкрылі 11 гадоў таму, і цяпер наспела неабходнасць рамонту. Дэфармацыйныя швы ўжо разбураюцца, зацякаюць, пачынае разбурацца рыгельная сістэма маставога збудавання. Для абнаўлення прыйдзецца на пару тыдняў закрываць папалосны рух на аб'екце.

Чыноўнік адзначыў, што працы прыносяць пэўны дыскамфорт аўтамабілістам, але інакш нельга правесці якасны рамонт збудавання.

— У снежні плануем пачаць рэканструкцыю буйнога пуцеправода на праспекце Жукава ў раёне станцыі Мінск-Таварны. Распрацавана праектна-каштарысная дакументацыя, ужо праводзяцца таргі па выбары падрадчыка, — дадаў Глінскі.

Паводле слоў кіраўніка Гаррамаўтадара, гэты рамонт будзе скончаны ўжо ў наступным годзе. Усяго ж у гэтым годзе ў сталіцы былі адрамантаваны каля 10 пуцеправодаў.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Шматпартыйнасць, плюралізм меркаванняў — гэта брахня, заходняя брахня». Лукашэнка разглядае канстытуцыйнае вяртанне да савецкай сістэмы17

«Шматпартыйнасць, плюралізм меркаванняў — гэта брахня, заходняя брахня». Лукашэнка разглядае канстытуцыйнае вяртанне да савецкай сістэмы

Усе навіны →
Усе навіны

На мяжы Беларусі з Літвой служыць вальфхунд5

Расійскі ваенкар, які раней кіпеў шавінізмам, прызнаў, што ўсё паныла. «Праціўнік усё бачыць і загадзя хаваецца»8

Лукашэнка: Няпраўда, што я проста гару жаданнем пабываць у ЗША і проста паціснуць руку Трампу. Скажу шчыра, прыемна было б14

«Можаце рабіць мемы. Дазваляю». Мэр Львова зрабіў забаўную агаворку ў звароце да шведскага караля1

Чаму мужчын трыгерыць «жаночая піўная» і абанементы з улікам менструацыі? Пра што гавораць у шоу Ментусавай і Раецкай50

ЗША рыхтуюцца браць на абардаж танкеры, звязаныя з Іранам1

УСУ нанеслі ўдар па вайсковым заводзе ў Таганрогу

З кім людзі гатовыя дзяліцца больш ахвотна, а з кім — менш, і пры чым тут палітыка?

«Ціса» ў Венгрыі атрымала нават больш парламенцкіх мандатаў, чым меркавалася папярэдне6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Шматпартыйнасць, плюралізм меркаванняў — гэта брахня, заходняя брахня». Лукашэнка разглядае канстытуцыйнае вяртанне да савецкай сістэмы17

«Шматпартыйнасць, плюралізм меркаванняў — гэта брахня, заходняя брахня». Лукашэнка разглядае канстытуцыйнае вяртанне да савецкай сістэмы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць