Афіцыйная забарона на перавозку пасажыраў без медыцынскіх масак уведзеная ў Магілёве, паведамляе mogilev.online.
Афіцыйная забарона на перавозку пасажыраў без медыцынскіх масак уступіць у сілу з 9 кастрычніка.
«Перавозка насельніцтва грамадскім транспартам, у тым ліку маршрутнымі таксі, без выкарыстання пасажырамі індывідуальнай маскі ажыццяўляцца не будзе», — гаворыцца ў паведамленні мясцовага гарвыканкама.
Нагадаем, раней кантроль за нашэннем маскі ў грамадскім транспарце ўзмацнілі ў Брэсце. Як заявіў мэр горада Аляксандр Рагачук, да парушальнікаў будуць падыходзіць «з усёй строгасцю» — аж да спынення транспартнага сродку і высаджвання «бязмасачнікаў».
Каментары