Сёння ў Пружанах адбыліся ператрусы ў мясцовых актывістаў: у Анатоля Дзевянцейчыка, Юліі Лаптановіч і ў яе бацькоў. Ператрусы праводзіў КДБ, паведамляе брэсцкая «Вясна».
Пасля гэтага мінімум трое чалавек былі затрыманыя: Анатоль, яго жонка Аксана (яе забралі з працы) і Юлія Лаптановіч.
На ператрус у дом Юліі Лаптановіч сілавікі прыйшлі адразу са службай апекі. У жанчыны і яе мужа-палітвязня трое дзяцей, якіх раней (па словах самой Юліі) ужо пагражалі адабраць з-за актыўнай жыццёвай пазіцыі. Мужа Юліі — Ігара — асудзілі на 2,5 года калоніі па «карагоднай» справе і за «паклёп» на сяброў выбарчай камісіі. Аднак забраць дзяцей у Лаптановічаў падстаў не знайшлося: іх адразу ўзяла да сябе маці Юліі, на якую загадзя была аформлена даверанасць.
З яшчэ адной актывісткай з Пружанаў, Ганнай Баран, няма сувязі.
Цяпер чытаюць
«Чаму мы павінны неяк ушчэмліваць сябе?». Дырэктарка РТБД патлумачыла, чаму паставіла спектакль паводле Пушкіна ў адным з апошніх тэатраў краіны, які працаваў па-беларуску
Каментары