«Я з'яўляюся дэпутаткай, хто, калі не мы?»

У Жлобінскім раёне ў атрады народнага апалчэння запісалі 72 чалавекі. З іх 11 — жанчыны.
Напрыклад, у атрад пайшла дэпутатка Краснабярэжскага сельсавета Ларыса Касценка са сваім мужам Мікалаем.
«Я з'яўляюся дэпутатам, хто, калі не мы? Ну і муж, натуральна, мяне падтрымаў», — кажа яна ТРК «Гомель».
«Ну яна ішла, дык і я пайшоў», — дадае муж.

Атрады ў Жлобінскім раёне сфармаваны ў трох сельсаветах: Лукскім, Краснабярэжскім і Малевіцкім. Туды прыцягнулі работнікаў прадпрыемстваў, настаўнікаў, кіроўцаў, пенсіянераў. На час збораў яны атрымліваюць статус ваеннаслужачых і сацыяльныя гарантыі.
Агульнае кіраўніцтва — за тэрытарыяльнымі органамі ўнутраных спраў. Падрыхтоўку вядуць унутраныя войскі, у Гомельскай вобласці гэта спецатрад «Буран». Добраахвотнікі вывучаюць асновы заканадаўства, вучацца аказваць першую дапамогу, асвойваюць тактычную падрыхтоўку і абыходжанне са стралковай зброяй. У праграме таксама — заняткі на палігоне, патруляванне і ахова грамадскага парадку.
Каментары