Грамадства

«Яна зараз у такім тыпу санаторыі, адкуль ужо ніхто не выходзіць». Ціханоўскі расказаў пра сваю маці ў Беларусі

Сяргей Ціханоўскі даў інтэрв'ю расійскай журналістцы Ірыне Шыхман для ютуб-канала «А поговорить?». Сярод іншага былы палітвязень расказаў пра стан сваёй маці, якая засталася ў Беларусі. Пасля ператрусаў у 2020‑м годзе ў жанчыны пагоршылася здароўе і пачаліся праблемы з памяццю.

Сяргей Ціханоўскі. Скрыншот: apogovorit / Youtube

Паводле Сяргея Ціханоўскага, здароўе яго 76‑гадовый маці пачало горшаць пасля ператрусаў, якія прайшлі ў яго доме ў 2020-м.

Па словах былога палітвязня, сілавікі правялі чатыры ператрусы запар, і толькі падчас апошняга, які адбываўся ноччу, знайшлі два «брыкеты» даляраў пад кухоннай ракавінай і пад ложкам на другім паверсе. Абодва месцы, па словах Сяргея, ужо аглядалі.

«Звычайна міліцыянеры заўсёды адсоўваюць вось гэтую штуку ў кухнях, гэта вось чыста іхняя фішка. У нас там кандэнсат, [бо] вада [паступае] з зямлі, і заўсёды летам капае вада з фільтраў. То-бок я туды не паклаў бы ніколі грошы папяровыя, але яны паклалі туды. І тут не ўлезла ўсё, занадта шмат, мільён амаль даляраў, а там па пяцьдзесят у асноўным было, і яны піханулі яшчэ пад ложак на другі паверх, дзе ўжо да гэтага шукалі», — расказвае Ціханоўскі.

Спадзеючыся дапамагчы сыну, маці заявіла, што грошы належаць ёй.

Пры гэтым, як даводзіць Ціханоўскі, яна нават не ўяўляла, пра якую суму ідзе гаворка. Жанчына думала, што там 20 тысяч даляраў.

«Палічылі, што 900 тысяч даляраў. Ёй кажуць: а вы падаткі з гэтых грошай плацілі? Яна кажа, мы збіралі з сынам, тыпу. Маці думала, што яна мне гэтым нашкодзіла… Хацела дапамагчы, а тыпу нашкодзіла, што яна так вось неахайна сказала, і што мяне за гэта ў турму пасадзілі. Ну яна пенсіянерка ўжо, ведаеце. І ў яе траўма была, яна плакала ўвесь час», — згадвае Ціханоўскі.

Не магла стрымаць слёз маці і падчас спаткання з сынам:

«Калі суд ужо скончыўся, нам дазволілі па тэлефоне такое спатканне. Праз шкло. Яна ўвесь час плакала. Кашмар», — згадвае Сяргей, ледзь стрымліваючы слёзы.

З часам у жанчыны пачаліся праблемы з памяццю, яна стала забываць нават, дзе жыве. Ціханоўскі мяркуе, што ў маці пачало развівацца нешта кшталту дэменцыі. Жанчыну змясцілі ў псіхіятрычную бальніцу, а пазней перавялі ў іншую медыцынскую ўстанову.

«Зараз у такім тыпу санаторыі, фактычна гэта клініка і ёсць, дзе ўжо яны праходзяць рэабілітацыю. І ўжо адтуль не выходзіць ніхто», — тлумачыць Сяргей.

Сваякам, паводле Ціханоўскага, не дазваляюць нават наведваць жанчыну. Спрабавала зрабіць гэта і маці Святланы Ціханоўскай, але таксама атрымала адмову.

Зрэдку да жанчыны прыходзіць толькі адзін чалавек, якога палітык называе кімсьці накшталт апекуна. Пры гэтым пра візіт неабходна паведамляць загадзя, а сама сустрэча праходзіць у прысутнасці «двух супрацоўнікаў у халатах». Ціханоўскі дапускае, што яны могуць мець дачыненне да КДБ, але дакладна гэтага не ведае.

Паводле яго, такі рэжым дзейнічае толькі ў дачыненні да яго маці. Сваякі іншых пацыентаў могуць не толькі наведваць сваіх блізкіх, але і заходзіць унутр установы.

«Калі са мною КДБ размаўляла, яно наўпрост не сказала, што ў цябе маці тут [у Беларусі] у закладніках. А потым мне [жонка] Света кажа (праз некалькі дзён літаральна, як я вызваліўся, не ў першы дзень), што, значыць, яна [маці], не можа прыехаць, і ніхто яе не можа адтуль і забраць. Вось. І гэта цяжка вельмі», — даводзіць Сяргей.

На пытанне Шыхман, ці думае ён пра тое, што можа больш ніколі не ўбачыць сваю 76‑гадовую маці, Ціханоўскі, ледзь стрымліваючыся, адказаў:

«Такі ёсць варыянт, што не ўбачымся. Прыехаць не магу, патэлефанаваць не магу. Не дазваляюць тэлефонам карыстацца».

Па словах Сяргея, іншыя наведвальнікі змаглі зняць на відэа яго маці і потым яму паказаць. Праз іншых людзей яму ўдавалася перадаваць маці нешта на словах. Лістоў маці ён не пісаў.

«Я не думаю, што яна прачытае [ліст], там нешта зразумее, — кажа Ціханоўскі і дадае. —

Прычым Свеціны бацькі дома, і яны ездзяць у Еўропу, Лукашэнка іх не душыць. Яны жывуць у Беларусі, і яна з імі сустракаецца часам у Еўропе. Як бы ў іх нармальна ўсё ў гэтым плане».

Каментары

Цяпер чытаюць

Ціханоўскі: «Я не быў верным сем'янінам». Ён таксама расказаў, што Святлана ў першыя дні пасля вызвалення сказала яму, што не кахае яго41

Ціханоўскі: «Я не быў верным сем'янінам». Ён таксама расказаў, што Святлана ў першыя дні пасля вызвалення сказала яму, што не кахае яго

Усе навіны →
Усе навіны

Жыхарка Стоўбцаў паскардзілася на холад у электрычцы1

«З Новым 1937 годам!» Нямігу ўпрыгожылі дзіўным святочным банерам85

Памёр былы акцёр Віцебскага Коласаўскага тэатра Аляксандр Фралоў

«Дапамога прыйшла, адкуль не чакалі». Украінцы ў захапленні ад таго, што беларусы збіраюць грошы на электрагенератары19

Паўмільёна гасцей. Раскошнае вяселле, якое ўскалыхнула ўсю Індыю1

Тэлескоп вярнуўся на месца, купал круціцца на 360°: як абнавілі Мінскі планетарый і абсерваторыю2

Зорка польскага тэатра нарадзілася пад Глыбокім і выязджала з БССР у таварным вагоне. Вось яе гісторыя16

Беларускі брэнд прысвяціў калекцыю адзення вядомым цукеркам1

Унікальны выпадак у НХЛ: беларус забіў аўтагол2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўскі: «Я не быў верным сем'янінам». Ён таксама расказаў, што Святлана ў першыя дні пасля вызвалення сказала яму, што не кахае яго41

Ціханоўскі: «Я не быў верным сем'янінам». Ён таксама расказаў, што Святлана ў першыя дні пасля вызвалення сказала яму, што не кахае яго

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць