Эканоміка

Ці зможа Расія пакрыць усе страты Беларусі ад санкцый? Адказвае эканаміст

Эканаміст Кацярына Барнукова ў інтэрв’ю праграме «Ток» паразважала, як Расія будзе паводзіць сябе ва ўмовах санкцыйнага ціску на Беларусь — ці пакрые ўсе выдаткі партнёраў, ці будзе дапамагаць абыйсці амбежаванні на заходніх рынках?

«Расія зможа пакрыць усе страты Беларусі ад санкцый, — лічыць эксперт. — Але пытанне, ці захоча. Расія вельмі вялікая краіна ў параўнанні з Беларуссю. Для яе 2-3, нават 5 мільярдаў даляраў у год — не самыя вялікія грошы, з аднаго боку. А з іншага, у Расіі ёсць не толькі Беларусь.

Па-першае, ёсць унутраныя праблемы. Па-другое, у Расіі шмат замежных інтарэсаў, куды таксама ўкладваюцца грошы. Так што ўсё залежыць ад палітычнай волі. Пакуль я бачу, што грошай даецца роўна столькі, колькі трэба».

Кацярына звяртае ўвагу, што пакуль у Беларусі белая паласа — мы маем вялікую экспартную выручку, і Расія не дае больш крэдытаў, хоць улады працягваюць прасіць. 

«Расія заявіла, што дасць 650 мільёнаў на наступныя паўтара года. Гэта ўсё, што мы пачулі, — працягвае Барнукова. — Таму

вялікага жадання пакрываць усе страты, пакуль я не бачу. Грошы даюць роўна на падтрыманне штаноў, каб не адбылося калапса,

які можа прывесці да непажаданых наступстваў — напрыклад, бунтаў». 

Эксперт лічыць, што Расія не будзе даваць грошы для павышэння ўзроўня жыцця ў Беларусі. 

«Адна справа, калі ты кажаш, што калі вы заўтра не дасце нам мільярд, у нас будзе валютны крызіс, як у 2011 годзе. Іншая справа, калі ты кажаш, што нам трэба падняць заробкі настаўнікам і медыкам. На гэта адкажуць:

«Ну што ж, пасядзяць вашыя настаўнікі і медыкі без пад’ёма заробкаў, у Расіі ж сядзяць, і вашы пацерпяць».

Ці патрапяць расійскія кампаніі пад абмежаванні, калі будуць дапамагаць беларускім падсанкцыйным прадпрыемствам?

«Яны адназначна гэтага баяцца, — кажа суразмоўца. — Мы бачым гэта на прыкладзе кампаніі «Транснафта», якая ўсімі сіламі адмаўляе пастаўкі на «Нафтан». Яшчэ адзін важны момант — не факт, што расійскія кампаніі захочуць дапамагаць беларускім. Калі мы бярэм, напрыклад, МАЗ ці Беларуськалій, то ў іх ёсць прамыя канкурэнты ў Расіі (КАМАЗ і Уралкалій — заўв. НН), і яны могуць быць задаволенныя гэтай дрэннай сітуацыяй. Калі да Уралкалія прыйдуць і скажуць: пасуньцеся трошкі ў партах, каб экспартаваць беларускі калій (Літва абяцае закрыць шлях для Беларуськалія са снежня — заўв. НН), яны могуць адказаць па-рознаму. Трэба разумець, што Расія — гэта не адна дзеючая асоба, у іх могуць быць розныя інтарэсы, якія могуць быць не ў адным кірунку з беларускімі». 

Разам з тым, эксперт звяртае ўвагу на рознае стаўленне да нашых краінаў: што дазволена Расіі, не дазволяць Беларусі, проста ў сілу памера і значнасці нашых краін для Захаду. 

«Я не думаю, што Захад пойдзе на сур’ёзнае абвастрэнне антырасійскіх санкцый, толькі таму, што яны вырашаць дапамагчы беларускім партнёрам. Захад не хоча лішні раз тыкаць палкай Расію», — падсумоўвае Кацярына Барнукова.

Гутарку цалкам глядзіце ў YouTube — пра абвал заробкаў у Беларусі, што будзе з рублём і калі санкцыі ўдараць усур’ёз.

Каментары

Цяпер чытаюць

Хто такі Сяргей Алісеенка, які стварыў ШІ-чат-бот, што трапіў у топ-10 свету разам з ChatGPT і Claude3

Хто такі Сяргей Алісеенка, які стварыў ШІ-чат-бот, што трапіў у топ-10 свету разам з ChatGPT і Claude

Усе навіны →
Усе навіны

Дзеці з Бараўлян знайшліся

Дзясяткі старажытных дзід на дне Дзвіны. У Віцебску прайшлі першыя падводныя раскопкі3

Атака дронаў па Маскве. Гарыць НПЗ, які забяспечвае 70 працэнтаў патрэбаў расійскай сталіцы і рэгіёна ў бензіне5

Трамп заявіў, што ў ЗША створаць «Сілы ШІ» і прызначаць адказнага за развіццё штучнага інтэлекту1

Колькі можна сядзець без перапынку, каб не павялічваць рызыкі раку? Навукоўцы знайшлі адказ1

Украінскія беспілотнікі нанеслі ўдар па нафтаперапрацоўчым заводзе ў Маскве10

Навукоўцы дадалі ў бетон чалавечыя фекаліі. Вынік здзівіў9

У Мінску майстар-цырульнік адкрыў дабрачынны каталіцкі барбершоп3

Школе ў Навагрудку прысвоілі імя Язэпа Драздовіча4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто такі Сяргей Алісеенка, які стварыў ШІ-чат-бот, што трапіў у топ-10 свету разам з ChatGPT і Claude3

Хто такі Сяргей Алісеенка, які стварыў ШІ-чат-бот, што трапіў у топ-10 свету разам з ChatGPT і Claude

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць