Грамадства

Пасяджэнне Вярхоўнага суда па ліквідацыі ТБМ прызначана на 8 лістапада

Вярхоўны суд Беларусі пытанне ліквідацыі Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны 8 лістапада.

Алена Анісім

— Нягледзячы на тое, якім будзе рашэнне Вярхоўнага суда, ТБМ не збіраецца складаць сваіх пазіцый і адмаўляцца ад сваёй дзейнасці. Таму заўтра мы збіраем сакратарыят, на якім абмяркуем усе неабходныя дзеянні, якія яшчэ магчыма зрабіць да 8-га, усе пільныя справы. А калі пройдзе пасяджэнне, магчыма, мы праедземся па ўсіх нашых арганізацыях, пагаворым пра тое, хто і ў якой форме будзе дзейнічаць. Ніхто не адмяняў дзейнасці ініцыятыў і ініцыятыўных груп, а ў Канстытуцыі як была дзяржаўнасць беларускай мовы, так яна і застаецца. І нават калі пройдуць нейкія рэферэндумы, дзяржаўнасць беларускай мовы будзе. А значыць, у нас будзе і магчымасць, і абавязак дзейнічаць па яе абароне, — сказала ў каментары «Новаму Часу» старшыня ТБМ Алена Анісім.

Па яе словах, Таварыства задзейнічае ўсе юрыдычныя механізмы для таго, каб пазбегнуць ліквідацыі. Калі ж Вярхоўны суд прыме такое рашэнне, чальцы ТБМ будуць думаць аб тым, як працаваць далей.

— Магчыма, хтосьці выбера фармат незарэгістраванвй арганізацыі — як я ўжо казала, ініцыятывы, а магчыма, што мы распачнем працэс арганізацыі новай структуры пад новай назвай.

Цяпер Таварыства беларускай мовы, апроч пагрозы ліквідацыі, мае доўг звыш 2000 рублёў за арэнду сядзібы.

«Наша сумленне чыстае, мы зрабілі ўсё, што было ў нашых сілах. І ад роднай мовы адмаўляцца мы не збіраемся», — напісала Алена Анісім на сваёй старонцы ў фэйсбуку.

14 ліпеня ў сядзібе ТБМ адбыўся ператрус. Сілавікі забралі каляндарыкі, выдадзеныя ў 2018 годзе да 100-годдзя БНР, асобныя кнігі, аргтэхніку — маніторы, сістэмныя блокі. 

За апошнія месяцы ў Беларусі былі ліквідаваныя больш за сотню недзяржаўных арганізацый, у тым ліку Згуртаванне беларусаў свету «Бацькаўшчына», незалежны Саюз беларускіх пісьменнікаў ды інш.

Каментары

Цяпер чытаюць

Хто такі Мацвей Бяляй, якога нібыта дэпартавалі ў Беларусь? Расказваем гісторыю дзіўнага актывіста з падазроным мінулым3

Хто такі Мацвей Бяляй, якога нібыта дэпартавалі ў Беларусь? Расказваем гісторыю дзіўнага актывіста з падазроным мінулым

Усе навіны →
Усе навіны

Названы самыя багатыя гарады свету4

Колькасць загінулых ад расійскага ўдару ў Сумах вырасла да 343

Самая дарагая кватэра ў Асмалоўцы — як выглядае?1

Геафізік ацаніў перспектывы здабычы рэдказямельных металаў пад Маладзечнам, Жыткавічамі і Ляхавічамі5

«Сорамна за нашу медыцыну». Цяжарная беларуска абурылася просьбай радзільні8

Дзе ў Беларусі могуць пабудаваць новую АЭС?3

Дзясяткі аднолькавых аўтобусаў. Як звозілі людзей на канцэрты нявесткі Лукашэнкі12

Камунальнікі ў Іўі так абрэзалі дрэвы, што іх не адрозніць ад пальмаў4

Мігранты атакавалі польскіх памежнікаў. Сярод нападнікаў быў чалавек у беларускай форме11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто такі Мацвей Бяляй, якога нібыта дэпартавалі ў Беларусь? Расказваем гісторыю дзіўнага актывіста з падазроным мінулым3

Хто такі Мацвей Бяляй, якога нібыта дэпартавалі ў Беларусь? Расказваем гісторыю дзіўнага актывіста з падазроным мінулым

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць