Найбольш ужывальным словам года ў рускамоўных медыя ў 2021 годзе стала слова «спутнік».

Пра гэта паведамляе ТАСС са спасылкай на прэс-службу Дзяржаўнага інстытута рускай мовы імя Пушкіна.
«Па выніках аналізу на першае месца выйшла слова «спутнік», яго ў 2021 годзе сталі ўжываць у дзевяць разоў часцей, чым раней. Гэта слова трывала звязана з назвай расійскай вакцыны», — гаворыцца ў паведамленні.
Цікава, што другое месцы, па даных Інстытута, займае слова «Афганістан». Яго сталі выкарыстоўваць у 6,5 разу часцей. Выбуховы рост ужывання гэтага слова выкліканы абмеркаваннем падзей у гэтай краіне.
На трэцім месцы аказалася словазлучэнне «Паўночны паток», яго частотнасць вырасла ў пяць разоў.
Учора паведамлялася, што Оксфардскі слоўнік назваў словам года vax, базавую форму для слоў вакцына, вакцынаваць, вакцынацыя.
Слова vax у гэтым годзе выкарыстоўвалі ў 72 разы часцей, чым у мінулым.
«Няма слова, якое лепш адлюстроўвае атмасферу гэтага года, чым vax», — адзначылі складальнікі слоўніка.
Каментары