Эканоміка

Рынкавы кошт EPAM за год вырас на 80% — кампанію ацэньваюць у $33 млрд

Рынкавы кошт кампаніі EPAM па стане на 12 кастрычніка склаў амаль 33 мільярды долараў. Такія звесткі апублікаваў часопіс Fortune, які склаў новы рэйтынг «100 самых хуткарослых кампаній свету».

У аналагічным рэйтынгу 2020 года кошт EPAM складаў крыху больш за 18 мільярдаў даляраў (на канец верасня). Такім чынам, за год рынкавы кошт EPAM вырас амаль на 15 мільярдаў даляраў, або на 81%.

У спіс «100 самых хуткарослых кампаній» па версіі часопіса Fortune кампанія EPAM трапіла трэці год запар і заняла ў гэтым годзе 25 месца. У аналагічным рэйтынгу 2020 года кампанія была на 21 месцы.

У спіс Fortune 100 уваходзяць публічныя кампаніі, якія ацэньваюцца па суме такіх паказчыкаў, як сукупны гадавы даход, рост выручкі і прыбытак на акцыю за апошнія тры гады.

Па даных Fortune, за гэты перыяд сярэднегадавы рост выручкі EPAM склаў 22%, а рост прыбытку на акцыю — 48%.

У гэтым годзе (за студзень — чэрвень) выручка EPAM склала амаль 1,7 мільярда даляраў. У параўнанні з такім жа перыядам мінулага года выручка вырасла на 29,5%.

Па выніках усяго года кампанія прагназуе рост выручкі на 37%. Пры такім прагнозе гадавая выручка EPAM перавысіць 3,6 мільярда долараў.

Таксама сёлета інтэнсіўна растуць акцыі EPAM. Учора цана акцый дасягнула новага гістарычнага максімуму. Адна акцыя кампаніі таргавалася на Нью-Йоркскай фондавай біржы за 674 долары. У цэлым сёлета цана адной акцыі EPAM вырасла на 88%, або на 310+ даляраў.

Каментары

Цяпер чытаюць

Хто той хлопец, які чакаў дзяўчыну пад дажджом у Мінску? Вы дакладна бачылі тое рамантычнае відэа11

Хто той хлопец, які чакаў дзяўчыну пад дажджом у Мінску? Вы дакладна бачылі тое рамантычнае відэа

Усе навіны →
Усе навіны

Як мінчукі стварылі найбуйнейшую ў краіне фотастудыю на 60 залаў4

«Вось яшчэ такі сюрпрыз». Мядзведзя заўважылі за 25 кіламетраў ад Мінска

Як будуць развівацца падзеі, калі Масква зноў, як і ў 2022, пачне наносіць удары па Кіеве з тэрыторыі Беларусі? Магчымыя сцэнары14

Як беларус у 42 гады атрымлівае адукацыю ў Швейцарыі

Сабаленка адказала на папрокі, што яна, уся ў брыльянтах, патрабуе падвысіць прызавыя7

Расія атакавала Адэсу, у горадзе пажары

На захадзе Мінска здаецца кватэра за $1850 1

У СІЗА Таганрога ўкраінскай журналістцы Вікторыі Рошчынай зламалі патылічную костку — Нацпаліцыя Украіны9

Алесь Бяляцкі сустрэўся з Папам Львом XIV6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто той хлопец, які чакаў дзяўчыну пад дажджом у Мінску? Вы дакладна бачылі тое рамантычнае відэа11

Хто той хлопец, які чакаў дзяўчыну пад дажджом у Мінску? Вы дакладна бачылі тое рамантычнае відэа

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць