Грамадства

Памежнік з 15-гадовым досведам — пра дзеянні былых калег: Яны ўчыняюць службовыя злачынствы

Беларускі памежны камітэт засьведчыў, што ля мяжы з Польшчай цяпер знаходзяцца каля 2 тысяч мігрантаў. Яны спрабуюць прарвацца ў Польшчу — зламалі ў некаторых месцах агароджу. Польскія памежнікі і вайскоўцы «адбіваюць атаку», паведамляе «Радыё Свабода».

Беларускі памежнік, які адслужыў 15 гадоў, пракамэнтаваў на просьбу «Свабоды» дзеяньні сваіх былых калегаў.

Ён лічыць, што мігранты адназначна зьяўляюцца парушальнікамі — бо знаходзяцца ў памежнай паласе.

«Паводле заканадаўства, для таго каб знаходзіцца ў памежнай паласе, трэба мець пашпарт і пропуск, які выдалі органы памежнай службы. Тут жа мы бачым, што мігранты вольна «жывуць» у памежнай паласе, паляць вогнішчы, сякуць дрэвы — і іх ніхто не чапае! У цёмны час сутак наогул нікому нельга знаходзіцца ў памежнай паласе! Гэта рабіць можна толькі ў крайнім выпадку, па рашэньні начальніка органа памежнай службы. Значыць, калі «законна», то яны знаходзяцца там выключна па рашэньні памежнага начальства», — кажа былы памежнік.

Ён лічыць, што былыя калегі, не зьвяртаючы ўвагі на парушэньні закону, больш за тое — спрыяючы такім парушэньням, зьдзяйсьняюць службовае злачынства.

«Калі нелегала ловяць у памежнай паласе, то інструкцыя стандартная: затрыманьне — пратаколы — ІЧУ — прыняцьце рашэньня па дэпартацыі. І заўсёды так было», — дадаў былы памежнік.

Ён зьвяртае ўвагу: калі мігранты сёньня ішлі па дарозе рэспубліканскага значэньня ў бок пункту пропуску — яны нічога не парушалі. Але калі яны збочылі ў лес і трапілі ў памежную паласу — сталі парушальнікамі.

«Наколькі я ведаю, памежнікі маюць загад зьверху — не затрымліваць мігрантаў, а спрыяць ім», — выказаўся суразмоўца.

Яшчэ ён заўважыў, што цяпер да «аховы» мігрантаў, ці да іх «ачапленьня», пачалі прыцягваць і вайскоўцаў тэрміновай службы.

«Яшчэ зьвярну ўвагу на такую акалічнасьць: на відэа бачна, што спальнікі ва ўсіх аднолькавыя, нават у курдаў і сырыйцаў. Гэта значыць, што была цэнтралізаваная закупка. А ў аднаго я заўважыў нават спальнік, якімі карыстаюцца памежнікі», — зазначыў былы памежнік.

Штраф, дэпартацыя, ІЧУ. Як раней абыходзіліся з тымі, хто спрабаваў прарвацца праз мяжу

Каментары

Цяпер чытаюць

Хто з палітвязняў выйшаў на свабоду 16 верасня ПОЎНЫ СПІС18

Хто з палітвязняў выйшаў на свабоду 16 верасня ПОЎНЫ СПІС

Усе навіны →
Усе навіны

Японскаму дзядулю дапамаглі стаць зоркай інстаграма нядружныя каты

Раскошнага іранскага самалёта, які ўзяўся лётаць з Тэгерана ў Мінск, хапіла толькі на чатыры рэйсы туды-назад4

Загінуў генерал, якому толькі паўмесяца таму далі Героя Расіі. Гэты 17‑ы забіты расійскі генерал. Украіна не страціла ніводнага 11

Нафтавікі ЗША папярэдзілі, што механізмы стрымлівання сусветнага паліўнага крызісу вычарпаныя10

У Докшыцкім раёне загінула 22‑гадовая мадэль з Санкт-Пецярбурга8

З самаробным чоўнам, гусямі і зёлкамі замест лекаў. Як жыве сапраўдны палескі рабінзон4

У Ізраілі пры дапамозе сакрэтнай агенткі выкрылі сетку, якая ўцягвала беларусак у прастытуцыю3

У Польшчы беларуска на квадрацыкле сарвалася з абрыву ў Віслу4

Беларускія футбольныя каманды збіраюцца гуляць у чэмпіянаце Расіі7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто з палітвязняў выйшаў на свабоду 16 верасня ПОЎНЫ СПІС18

Хто з палітвязняў выйшаў на свабоду 16 верасня ПОЎНЫ СПІС

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць