Улада

Цапкала прапанаваў стварыць Савет народнага даверу — прататып будучага парламента. Навошта беларусам яшчэ адна арганізацыя?

У апошнім інтэрв’ю «Нашай Ніве» экс-кандыдат у прэзідэнты Валерый Цапкала абяцаў, што хутка яго каманда прэзентуе новую ініцыятыву. У выніку была анансаванае стварэнне Савета народнага даверу — органа, які мусіць стаць прататыпам будучага парламента, прадстаўляць беларускі народ і сфармаваць пераходны ўрад. Але ў чым тут навізна, калі ўжо былі і ёсць Каардынацыйная рада, НАУ і, тым больш, каманда Святланы Ціханоўскай? Навошта беларусам яшчэ адна дадатковая структура? Спыталі гэта ў самога Валерыя Цапкалы.

З нечаканага ў ініцыятыве Цапкалы — прапанова ўвайсці ў склад Савета ўсім былым кандыдатам у прэзідэнты, пачынаючы з 1994 года — ад Шушкевіча да Чэрачня, лідарам партый.

Асобным радком агучваецца прапанова далучыцца да шэрагаў кіраўнікам незалежных аб’яднанняў рабочых, дзяржчыноўнікам, якія падалі ў адстаўку пасля пошніх выбараў, лідарам меркаванняў, прадстаўнікам розных рухаў кшталту хакераў і аб’яднання экс-сілавікоў, а таксама жанчынам, якія нядаўна «праявілі мужнасць і здзейснілі геройскі ўчынак».

Сярод іх у тым ліку беларускі, якія цяпер знаходзяцца ў турме (Марыя Калеснікава, Марына Золатава, Вольга Залатар, Наталля Хершэ).

Валерый Цапкала.

«Наша Ніва»: Навошта беларусам яшчэ адна арганізацыя? У чым адрозненне Савета народнага даверу ад таго, што мы ўжо маем?

ВЦ: У новую структуру ўсе ўвойдуць па прынцыпе раўнапраўя. Не трэба мерацца, у каго больш заслуг, у каго менш, хто начальнік, а хто падначалены. У той жа Каардынацыйнай Рады была надстройка ў выглядзе прэзідыўма, што нагадвае мне КПСС-аўскія часы.

Але мне падаецца, пакуль не пабудаваная сістэма ўлады, трэба ўсё рабіць на аснове раўнапраўя. Што тычыцца НАУ, то яго прадстаўнікі робяць вельмі карысныя рэчы. І ім мы таксама прапаноўваем далучыцца да нашай ініцыятывы. Наш Савет — куды больш шырокая кааліцыя, і ў ёй не трэба будзе падбудоўвацца пад аднаго кіраўніка. У гэтым галоўнае адрозненне.

Гэта нібыта стварэнне міні-парламента, дзе могуць быць свае кааліцыі, партыі. Туды павінны ўвайсці ўсе, незалежна ад таго, падабаюцца яны адзін аднаму ці не. Яны і будуць ствараць сістэму супрацьвагі адзін для аднаго, каб не адбылося, як з Кастрычніцкай рэвалюцыяй у 1917 годзе, калі ўладу захапіла адна групіроўка.

«НН»: Чаму нельга аб’яднацца з кім-небудзь з дзейсных каманд, з той жа Святланай Ціханоўскай, каб працаваць на агульную для ўсіх задачу — дыялог, трансфер улады, вызваленне палітвязняў і новыя выбары?

ВЦ: Увесь шэраг прапанаваных людзей для Савета ўяўляе сабой куды больш шырокую дэмакратычную кааліцыю. Мы лічым, што ў Беларусі не было свабодных і справядлівых выбараў. Яны не адбыліся, бо вялікая колькасць людзей не магла ў іх паўдзельнічаць — гэта і Мікалай Статкевіч, і Павел Севярынец, і Сяргей Ціханоўскі, і Віктар Бабарыка.

Таму і прапаноўваем прасоўваць структуру з людзей, а не вылучаць асобнага чалавека, які выйграў ці не выйграў выбары. Мы, натуральна, загадзя ўключылі ў Савет Святлану Ціханоўскую, а таксама Сяргея Чалага, і Антона Матольку — гэта блізкія да штаба Ціханоўскай людзі, але яны самі па сабе з’яўляюцца самастойнымі суб’ектамі. На мой погляд, з такім падыходам мы створым структуру, з якой будуць весці перамовы і якую будуць прызнаваць у Расіі, і ў Беларусі (у тым ліку ў шэрагу сілавікоў).

Спіс тых, хто падтрымаў ініцыятыву, Валерый Цапкала абяцаў апублікаваць асобна пазней — пасля таго, як будзе усталяваны кантакт з усімі, хто трапіў у першапачатковы пералік кандыдатаў.

Каментары

Цяпер чытаюць

Былога супрацоўніка контрразведкі КДБ арыштавалі за здраду дзяржаве6

Былога супрацоўніка контрразведкі КДБ арыштавалі за здраду дзяржаве

Усе навіны →
Усе навіны

Былыя жонка і дзяўчына Пратасевіча аб’ядналіся і прыйшлі да яго новай нявесты, каб адпомсціць. І пагражаюць судом29

Фінляндыя ініцыявала праверку, ці сапраўды аплачаная Еўропай амерыканская зброя ідзе Украіне

Вядомая расійская спявачка і яе беларускі муж, дарадца Кадырава, перавялі на лячэнне трохгадовай Ксюшы з СМА больш за 100 тысяч еўра4

Трамп прэзентаваў залаты трактар16

Гэтая актрыса атрымала найбольш «Оскараў» у гісторыі — але ніколі не прыходзіла іх атрымліваць3

У Варшаве сёння вялікі Марш да Дня Волі, панясуць 330‑метровы бел-чырвона-белы сцяг10

Цяпер вядоўцам трэвэл-шоу «Арол і рэшка» можна стаць за грошы. Колькі трэба заплаціць?1

Сталі вядомыя трое суддзяў, якія будуць разбіраць у Гаазе сітуацыю ў Беларусі4

Віцэ-міністр замежных справаў Польшчы: Мы ніколі не пагодзімся на Беларусь як частку рускага свету14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былога супрацоўніка контрразведкі КДБ арыштавалі за здраду дзяржаве6

Былога супрацоўніка контрразведкі КДБ арыштавалі за здраду дзяржаве

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць