Улада

Прадстаўнік Германіі: Сітуацыя ў Беларусі горшая, чым на Кубе і ў Іране

«Рэжым закрывае апошнія магчымасці для самавыяўлення грамадзянскай супольнасці, ліквідуе нават зусім непалітычныя арганізацыі», — заявіў на «Мінскім форуме» Матыяс Лютэнберг, дырэктар Упраўлення МЗС ФРГ па краінах Усходняй Еўропы, Каўказе і Цэнтральнай Азіі.

Фота lrt.lt

«Нават у Венесуэле, на Кубе, у Іране індэксы павагі да правоў чалавека лепшыя, чым у сённяшняй Беларусі», — цытуе нямецкага дыпламата «Нямецкая хваля».

У падзеях на беларуска-польскай мяжы, «цынічнай інструменталізацыі» мігрантаў Лютэнберг бачыць «доказ безагляднасці» цяперашняй улады ў Беларусі.

Дыпламат нагадаў пра тое, што міністры замежных спраў краін Еўрасаюза дамовіліся аб увядзенні пятага пакета санкцый супраць беларускіх уладаў. Ён уключае і магчымасць прымянення санкцый супраць трэціх краін або фігурантаў, напрыклад, замежных авіякампаній або турфірм, якія ўдзельнічаюць у перавозцы мігрантаў да межаў ЕС.

Што ж тычыцца званкоў выканаўцы абавязкаў канцлера Меркель Лукашэнку, то, як адзначыў Лютэнберг, гэта зусім не было сведчаннем прызнання яго легітымнасці. Мэтай тэлефоннай размовы было прадухіліць далейшую гібель людзей ля мяжы і эскалацыю сітуацыі. Пры гэтым ён назваў прапагандысцкім фэйкам паведамленні некаторых беларускіх СМІ аб тым, што Меркель нібыта паабяцала Лукашэнку прыняць да дзвюх тысяч мігрантаў з Беларусі. Наадварот, Германія катэгарычна лічыць, што Беларусь павінна вярнуць мігрантаў у краіны паходжання.

Куба — гэта камуністычны таталітарны рэжым, а Іран — шыіцкая тэакратыя. Беларусь, аднак, у 2021 годзе абагнала іх па колькасці палітзняволеных.

«Мінскі форум», які з 1997 года штогод праводзіла ў Мінску Нямецка-беларускае таварыства (DGB), у гэты раз праходзіў у выгнанні. Першае пасяджэнне было ў Вільні, другое — у Варшаве, а трэцяе — 19 лістапада ў Берліне. Такі фармат форума сімвалічна падкрэслівае адзінства пазіцый Нямеччыны, Польшчы і Балтыі па беларускім пытанні.

Выглядае, што спроба націснуць на еўрапейцаў тэмай мігрантаў не толькі правалілася, але пагоршыла і без таго сапсаваныя адносіны Беларусі з краінамі Еўропы. Яна прывяла да стварэння Еўрасаюзам прававой асновы для ўвядзення новых санкцый у адплату. Самі санкцыі пакуль не ўведзеныя, Беларусь у апошнія дні адвяла асноўныя групы мігрантаў ад мяжы.

З катэгарычнымі заявамі адносна Беларусі выступілі таксама прадстаўнікі шэрагу іншых еўрапейскіх краін і структур Еўрасаюза.

Галоўны прэс-сакратар Еўракамісіі Эрык Мамер (Eric Mamer) заявіў у пятніцу, што перамоў з Мінскам не будзе, а «тэхнічныя размовы», якія былі анансаваныя ў сераду, 17 лістапада, будуць тычыцца выключна рэпатрыяцыі мігрантаў, якія апынуліся ў пастцы на мяжы. Прычым гэтыя размовы будуць адбывацца між Беларуссю і Высокім камісарам ААН па ўцекачах і Міжнароднай арганізацыяй па міграцыі, адзначае выданне EuObserver. «Не ідзе гаворкі пра перамовы з рэжымам Лукашэнкі»», — адзначыў Мамер.

Каментары

Цяпер чытаюць

Азараў адкрыў у Варшаве дэтэктыўнае агенцтва «Рэкс»3

Азараў адкрыў у Варшаве дэтэктыўнае агенцтва «Рэкс»

Усе навіны →
Усе навіны

Суд у ЗША ўвёў часовую забарону на спыненне фінансавання Радыё Свабода

У трансляцыі інаўгурацыі Лукашэнкі выкарысталі камп'ютарную графіку. Вось у якім моманце17

«Я схапіў яе за сцёгны, каб не паслізнуцца». У Парыжы ідзе судовы працэс над Жэрарам Дэпард'ё па абвінавачванні ў сэксуальным гвалце5

Колькі ў Беларусі можна зарабіць на валасах? Іх набываюць нават з вошамі3

Джэй Дзі Вэнс вырашыў далучыцца да жонкі падчас візіту ў Грэнландыю. На востраве візіт назвалі правакацыяй4

Рубель умацоўваецца. Што гэта азначае для эканомікі і для кашалькоў5

«Ён добры чалавек». Трамп не стаў звальняць свайго дарадцу пасля ўцечкі інфармацыі ў чат Signal8

Як беларусы па ўсім свеце адзначылі Дзень Волі ФОТЫ8

Еўрапейскія кампаніі адмаўляюцца ад амерыканскіх сэрвісаў праз Трампа6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Азараў адкрыў у Варшаве дэтэктыўнае агенцтва «Рэкс»3

Азараў адкрыў у Варшаве дэтэктыўнае агенцтва «Рэкс»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць