Грамадства

«Шкада, мне забаранілі атрымліваць табельную зброю». Новы зліў размовы сілавікоў — пра затрыманне студэнтаў

У сеціве з’явіўся чарговы зліў размоваў міліцэйскіх функцыянераў. Сцвярджаецца, што на запісе галасы намесніка кіраўніка мінскай міліцыі Ігара Падвойскага і намесніка кіраўніка мінскай абласной міліцыі Віталя Казлова. Гэта не першае аўдыя, дзе сыходзяцца гэтыя галасы. Важна: Міністэрства ўнутраных спраў ніяк не каментуе тое, што хакеры ўзламалі даныя з праслухоўкай размоваў, а таксама базы з данымі і сілавікоў, і проста грамадзян Беларусі.

У новым запісе гаворка ідзе аб разгоне пратэстаў у пачатку верасня 2020 года. Тады ў Мінск і іншыя вялікія гарады вярнуліся на вучобу студэнты, якія таксама актыўна ўдзельнічалі ў акцыях.

«Куды мы рухаемся?» — пытае голас, падобны да Казлова, у калегі з Мінска.

«Было пасяджэнне штаба нашага, нават дзяржаўны сакратар [быў], намеснікі, міністр. Вызначалі тактыку, стратэгію на выходныя. Ну, чакаем, што ізноў збяруцца», — адказвае голас, падобны да Падвойскага.

«Падпітваюць яшчэ?»

«Падпітваюць, бабкі яшчэ трошкі ёсць у іх. Але ўжо заканчваюцца».

«Тая моладзь, якая гуляе, прадажная, я так разумею?»

«Ну канечне. Іх некалькі месяцаў рыхтавалі, што яны выйдуць, пахуліганяць».

«Ва Украіне [рыхтавалі]?»

«Ва Украіне. І выкладчыкаў рыхтавалі».

«А сёння мы ўжо ведаем гэтых выкладчыкаў?»

«Часткова — так».

«Гэта ў інстытутах каардынатары…»

«Я табе больш скажу — прафесары».

«А матыў які, грошы?»

«Грошы. Можа, бачыў у інтэрнэце, мы сёння студэнтаў трошкі забіраем. *** (нецэнзурнае ў значэнні «парушальніца») адна, якая з матамі на камеру расказвае, як затрымлівалі студэнтаў. Гэта тая, якая адна з першых прарвала ланцуг у мяне на праспекце, калі студэнты хадзілі». 

«Хто такая?»

«*** (нецэнзурнае ў значэнні «дрэнная дзяўчына»), зараз займаемся». 

«Падрыхтаваныя ўсе».

«І тут яна плача — «забіраюць». Шкада, мне забаранілі атрымліваць табельную зброю». (Смяецца.)

«Будзеш страляць іх ужо?» (смяецца)

Далей суразмоўцы абмяркоўваюць сітуацыю ў Мінскай вобласці. Голас, падобны да Казлова, кажа, што актывізаваліся жыхары Новай Баравой. Адзначае, што адзін з калег ужо мае праблемы з сэрцам. Голас, падобны да Падвойскага, адказвае на гэта, што сам прымае медыкаменты, каб вытрымаць усё, што навалілася. Голас, падобны да Казлова, адказвае на гэта, маўляў, не ўяўляю, як ты ўвогуле ўсё гэта вытрымліваеш.

***

Ужо некалькі месяцаў хакеры сістэматычна публікуюць злівы перамоў, як сцвярджаецца, сілавікоў і іншых дзяржаўных дзеячаў. Таксама яны ўзламалі некалькі баз даных, у тым ліку з пашпартнымі звесткамі ўсіх грамадзян Беларусі. МУС ні разу не пракаментавала гэтую сітуацыю.

Каментары

Цяпер чытаюць

Хто з палітвязняў выйшаў на свабоду 16 верасня ПОЎНЫ СПІС18

Хто з палітвязняў выйшаў на свабоду 16 верасня ПОЎНЫ СПІС

Усе навіны →
Усе навіны

Закрываць ці не закрываць вечка ўнітаза перад змываннем?7

У Нідэрландах адбыліся масавыя перабоі ў працы чыгункі праз прадметы на пуцях5

Памятаеце пару студэнткі і выкладчыка духоўнага вучылішча, які старэйшы за яе на 31 год? Яны разбегліся58

«Трэба крычаць, што мы ёсць, мы былі і працягваем існаваць». Тэатральны крытык Настасся Панкратава — пра сваю кнігу і беларускі тэатр да і пасля 2020 года

Японскаму дзядулю дапамаглі стаць зоркай інстаграма нядружныя каты

Раскошнага іранскага самалёта, які ўзяўся лётаць з Тэгерана ў Мінск, хапіла толькі на чатыры рэйсы туды-назад4

Загінуў генерал, якому толькі паўмесяца таму далі Героя Расіі. Гэты 17‑ы забіты расійскі генерал. Украіна не страціла ніводнага 11

Нафтавікі ЗША папярэдзілі, што механізмы стрымлівання сусветнага паліўнага крызісу вычарпаныя10

У Докшыцкім раёне загінула 22‑гадовая мадэль з Санкт-Пецярбурга8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто з палітвязняў выйшаў на свабоду 16 верасня ПОЎНЫ СПІС18

Хто з палітвязняў выйшаў на свабоду 16 верасня ПОЎНЫ СПІС

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць