Відэа беларускага блогера ўвайшло ў топ-10 самых папулярных відэа ў расійскім ютубе, а трое беларусаў — у топ-10 аўтараў
Відэахостынг падвёў вынікі года і прадставіў спіс самых папулярных відэа ў Расіі. Узначаліла спіс відэа Аляксея Навальнага «Палац Пуціна. Гісторыя самага вялікага хабару» аб маёнтку ў Геленджыку, які аўтары расследавання звязваюць з прэзідэнтам Расіі. Ролік мае больш за 119 мільёнаў праглядаў.
На другім месцы — выпуск шоу «Што было далей» з Аляксандрам Гудковым і Антонам Лапенкам, на трэцім — інтэрв’ю Юрыя Дудзя з блогерам Івангаей. А на чацвёртым месцы чэлендж беларуса Улада А4 «Кого Первым Накажет НЯНЯ, Получит 1000$», які мае 42,3 мільёна праглядаў.
Улад А4 з 36,3 мільёна падпісчыкаў узначальвае топ аўтараў на «Ютубе». Разам з ім у дзясятку ўваходзяць яшчэ два беларусы: Глент (10,5 мільёна падпісчыкаў) і Лёша Майсак (6 мільёнаў падпісчыкаў).
Каментары