Грамадства

Суд у Растове ўскосна прызнаў прысутнасць расійскіх вайскоўцаў на Данбасе. У Крамлі назвалі пастанову памылкай

Сёння шэраг расійскіх СМІ звярнуў увагу на вынесены 10 лістапада па справе аб карупцыі прысуд Кіраўскага раённага суда ў Растове-на-Доне, у тэксце якога ўскосна прызнаецца прысутнасць расійскіх вайскоўцаў на Данбасе. Тэкст гэтага прысуду ўжо знік з сайта суда, піша Deutsche Welle.

Getty Images

У прысудзе гаворка ідзе аб пастаўках прадуктаў харчавання расійскім вайскоўцам, якія знаходзяцца на ўсходзе Украіны. Абвінавачаным па справе праходзіў Вячаслаў Забалуеў — рэгіянальны менеджар кампаніі «Тэхналогія», якая з'яўляецца пастаўшчыком Узброеных сіл Расіі.

Ён з'яўляўся пасярэднікам пры перадачы хабару паміж кіраўніцтвам рэгіянальнага прадстаўніцтва «Тэхналогіі» і галоўным санітарным урачом цэнтра санэпідэмнагляду Паўднёвай ваеннай акругі. Забалуеў прызнаў віну і ў сваіх паказаннях распавёў, як ажыццяўляліся пастаўкі прадуктаў у часткі расійскіх узброеных сіл, дыслакаваных у так званых «ДНР»і « ЛНР».

Падчас суда абвінавачаны заявіў, што пастаўкі ажыццяўляліся адзін раз на два тыдні калонамі з «больш чым 70 машын грузападымальнасцю каля 40 тон і агульным аб'ёмам больш за 1300 тон», у якіх знаходзіліся мука, кансервы і свежая гародніна.

Кошт адной пастаўкі перавышаў 130 млн расійскіх рублёў (4 млн беларускіх), гэтага дастаткова, каб забяспечыць харчаваннем каля 25 тысяч чалавек. Акрамя таго, у пастанове суда са спасылкай на паказанні фігуранта гаворыцца, што кіроўцаў правяраў перад рэйсам «расіянін у званні маёра».

У Крамлі абверглі гэтую інфармацыю. Расійскія вайскоўцы не знаходзіліся і не знаходзяцца на ўсходзе Украіны, заявіў у чацвер прэс-сакратар прэзідэнта РФ Дзмітрый Пяскоў.

«Напэўна, гаворка ідзе пра памылку тых, хто пісаў гэты тэкст. Бо гэта немагчыма, ніякіх Узброеных сіл РФ на тэрыторыі самаабвешчаных рэспублік не было і няма. Узброеныя сілы РФ — на тэрыторыі РФ», — сказаў Пяскоў.

Адначасова прадстаўнік Крамля дадаў, што Расія пастаўляе гуманітарную дапамогу ў самаабвешчаныя « ДНР «і»ЛНР».

Каментары

Цяпер чытаюць

Зорка і бык Луіс Альберта: беларусы згадваюць мянушкі кароў у сваіх вёсках

Зорка і бык Луіс Альберта: беларусы згадваюць мянушкі кароў у сваіх вёсках

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп можа пачаць ваенную аперацыю ў Малі, дзе знаходзіцца «Афрыканскі корпус» Пуціна4

Простае дзеянне, калі доўга седзіце, зніжае смяротнасць ад раку: новыя высновы навукоўцаў4

Студэнцкія пратэсты ў Індыі сталі праблемай для прэм'ера Модзі. Адкуль узяўся рух «тараканаў»?1

У мінскім метро з пачатку года зафіксавана 100 інцыдэнтаў з пасажырамі

Грошы на развітанне і пахаванне Святланы Курс сабраныя

Японкі скардзяцца на валасатыя ногі мужчын у офісах. Гэта называюць «харасментам валасатымі галёнкамі»24

Арнэла Муці падаецца на атрыманне грамадзянства Расіі6

Каб пераадолець створаны ўладамі кадравы голад, у правінцыю перавялі служыць ксяндза з Мінска2

У султана Брунея каля 7000 аўтамабіляў за 5 мільярдаў даляраў пыляцца ў сховішчах15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зорка і бык Луіс Альберта: беларусы згадваюць мянушкі кароў у сваіх вёсках

Зорка і бык Луіс Альберта: беларусы згадваюць мянушкі кароў у сваіх вёсках

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць