Улада

Мартынаў: Беларусь не будзе выбіраць паміж ЕС і Расіяй

Беларусь геапалітычна прадвызначана да знешняй палітыкі, у якой мэтай з’яўляюцца добрыя адносіны як з Захадам, так і з Усходам.

Аб гэтым заявіў міністр замежных спраў Беларусі Сяргей Мартынаў, адказваючы на пытанне інфармагенцтва Agence Europe.

«Для краіны, размешчанай паміж дзвюма буйнымі сусветнымі сіламі, іншага выбару няма», — растлумачыў кіраўнік МЗС. «Мы не будуем дружбу за кошт іншых. І ў плане развіцця адносін з ЕС для нас прынцыпова, што мы не збіраемся выбіраць паміж дружбай з Расіяй і дружбай з Еўрасаюзам», — падкрэсліў ён.

У сувязі з гэтым Сяргей Мартынаў выключыў які‑небудзь антаганізм паміж інтэграцыяй Беларусі з Расіяй і інтэграцыяй у рамках «Усходняга партнёрства».

«Больш таго, Беларусь мае вельмі прагматычную зацікаўленасць у большай кансалідацыі Еўропы — я маю на ўвазе Еўропу ў шырокім сэнсе слова: уключаючы і Еўрасаюз, і СНД», — заявіў міністр.

Значыць, дадаў ён, удзел Беларусі ва «Усходнім партнёрстве» выгадны і Расіі. «Напрыклад, мы прапанавалі ў якасці праекта пашырэнне міжнароднага транспартнага калідора 9В да Калінінграда і затым на поўдзень у напрамку Чорнага мора, што злучыць Балтыйскае і Чорнае моры. Гэта будзе стратэгічная сувязь, і, думаю, Расія магла б зацікавіцца такім праектам», — лічыць кіраўнік беларускага знешнепалітычнага ведамства.

***

Таксама С. Мартынаў заявіў, Беларусь будзе працаваць над рэформамі ў сферы правоў чалавека

Беларусь будзе працаваць над рэформамі ў плане дэмакратыі, развіцця грамадзянскай супольнасці, свабодны дзейнасці няўрадавых арганізацый, вяршэнства закона і захавання правоў чалавека, але па тых аспектах, якія сапраўды лічыць важнымі для сябе. Аб гэтым заявіў міністр замежных спраў Сяргей Мартынаў, адказваючы на пытанне інфармагенцтва «Agence Europe»

«Мы абавязкова будзем працаваць над пэўнымі пытаннямі, якія, як мы лічым, з’яўляюцца важнымі. Але тут я хацеў бы, каб мы мелі на ўвазе некаторыя моманты: па‑першае, я не ведаю ні адну краіну, дзе няўрадавыя арганізацыі не хацелі б ад урада чагосьці большага, што ў аднолькавай ступені справядліва ў адносінах і да Беларусі, і да Вялікабрытаніі, Бельгіі, ЗША, — адзначыў дыпламат. — Другі момант, звярніце ўвагу на тое, чаго чакае ЕС ад сваіх партнёраў. Як мы разумеем, гэта перш за ўсё стабільнасць і эканамічны дабрабыт — менавіта на гэтых крытэрыях заснавана ініцыятыва «Усходняе партнёрства».

Міністр нагадаў, што па гэтых крытэрыях Беларусь мае лідзіруючыя пазіцыі сярод усіх шасці «ўсходніх партнёраў» ЕС. «Беларусь — вельмі добры сусед, сусед нумар адзін ва «Усходнім партнёрстве», — запэўніў Сяргей Мартынаў. Пры гэтым ён падкрэсліў, што гэта не азначае, што Мінску няма чаго паляпшаць у сваёй унутранай палітыцы: «Мы працуем над гэтым».

«Але вельмі важна мець на ўвазе, што, гаворачы аб паляпшэнні, мы маем на ўвазе не паляпшэнне пад націскам або строгім наглядам ЕС, а рэформы ўнутры нашага грамадства, ад якіх будзе карысць для нас саміх, — заявіў Сяргей Мартынаў. — Мы будзем ажыццяўляць рэформы ў такой ступені, у якой гэта запатрабавана грамадствам».

Кіраўнік беларускага знешнепалітычнага ведамства сказаў: «Мы не хочам пісаць прыгожыя законы, ужываць гучныя фразы і проста пакідаць іх на паперы з‑за іх несумяшчальнасці з рэальнасцю — што адбылося ў некаторых нашых суседзяў. Мы перакананы, што для ўсяго павінен прыйсці свой час»

Каментары

Цяпер чытаюць

Музыка Цім Суладзэ: Розніца 30 гадоў — тое, што адпавядае маім уяўленням пра адносіны13

Музыка Цім Суладзэ: Розніца 30 гадоў — тое, што адпавядае маім уяўленням пра адносіны

Усе навіны →
Усе навіны

У Гродне паставілі скульптуру аленя святога Губерта2

У Кіеве машына на шалёнай хуткасці заляцела ў падземны пераход. Загінулі чатыры чалавекі ВІДЭА2

Пуцін назваў «хамствам» адкрыты ліст Зяленскага. І адмовіўся ад сустрэчы з ім25

«Еўрагандаль» перафарматоўвае свае крамы «Хіт!» Што будзе замест іх?5

Тураўскі малочны камбінат перайшоў пад амаль поўны кантроль братоў-бізнэсменаў1

Чуткі пра адмову беларусаў ад хатніх гадаванцаў праз уведзены падатак не пацвердзіліся3

«Жыццё зрабіла нечаканы кульбіт». Сын і нявестка былой міністаркі інфармацыі Ліліі Ананіч пераехалі ў Кітай15

Беларусы абурыліся, што ў «Еўраопце» прадаюць «халяльныя» агуркі8

Ад касцёлаў да «беларускіх Мальдываў»: падарожжа па Беларусі скрозь час і колеры2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Музыка Цім Суладзэ: Розніца 30 гадоў — тое, што адпавядае маім уяўленням пра адносіны13

Музыка Цім Суладзэ: Розніца 30 гадоў — тое, што адпавядае маім уяўленням пра адносіны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць