Усяго патроху

Абвал турэцкай ліры адчуюць на сабе ласуны ва ўсім свеце

У пачатку 2021 года адбылося рэкорднае падзенне курсу турэцкай ліры, яна патаннела адносна долара амаль удвая. Сярод тых, па кім гэта моцна ўдарыць — турэцкія фермеры, якія займаюцца вырошчваннем фундука, лясных арэхаў. А разам з імі адчуюць іх праблемы і ласуны ўсяго свету. 

Адбываецца так таму, што вытворцы фундука сутыкнуліся з сур'ёзным ростам выдаткаў. Многія ўгнаенні, насенне і пестыцыды, што ўвозяцца з-за мяжы за валюту, у турэцкіх лірах сталі каштаваць нашмат даражэй. Таму значна павялічыцца і сабекошт прадукцыі, а калі на ўсім ашчаджаць — то зменшацца ўраджаі. Калі вырошчванне арэхаў стане нерэнтабельным, то фермеры будуць згортваць іх вытворчасць. 

І гэта можа, як сцвярджае The Wall Street Journal, прывесці да дэфіцыту фундуку ва ўсім свеце. Бо Турцыя — яго найбуйнейшы вытворца ў сусветным маштабе. На гэтую краіну прыпадае 70% усіх паставак, а ў вырошчванні лясных арэхаў занятыя каля чатырох мільёнаў жыхароў Турцыі.

Kraft2727 / depositphotos.com

Больш за траціну турэцкіх арэхаў закупляе італьянская карпарацыя Ferrero, якая вырабляе з іх выкарыстаннем шакаладную пасту Nutella, а таксама цукеркі і шакаладныя батончыкі. Вось спажыўцы такой прадукцыі і адчуюць турэцкія эканамічныя праблемы на ўласнай кішэні. Нават калі пра праблемы туркаў нічога не ведаюць і ведаць не хочуць.

Каментары

Цяпер чытаюць

Беларускім гінеколагам раздалі новую метадычку, як размаўляць з цяжарнымі, якія думаюць пра аборт34

Беларускім гінеколагам раздалі новую метадычку, як размаўляць з цяжарнымі, якія думаюць пра аборт

Усе навіны →
Усе навіны

У амерыканскім серыяле пра паліцыю ўспомнілі Беларусь12

Беларус, які 13 гадоў працаваў адвакатам у Мінску, здаў экзамен у польскую адвакатуру

Беларусы за тры дні сабралі неабходныя грошы на пахаванне Яна Памедора Рэуцкага

Чаму кракадзілы перажылі астэроід, які знішчыў дыназаўраў?6

Рубіа пра вайну ва Украіне: Насамрэч яна датычыцца Данбаса15

Наступнай ноччу Еўропа пераходзіць на зімовы час

Ігар Лосік расказаў, што не дало яму паехаць дахам у турме6

Зяленскі: Мы гатовы спыніць гэту вайну як найхутчэй

Трамп прыгразіў Украіне і Расіі пошлінамі 200 працэнтаў6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларускім гінеколагам раздалі новую метадычку, як размаўляць з цяжарнымі, якія думаюць пра аборт34

Беларускім гінеколагам раздалі новую метадычку, як размаўляць з цяжарнымі, якія думаюць пра аборт

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць