Усяго патроху

Ва Украіне намеснік міністра адукацыі звольніўся праз фота з брунеткай з занадта смелым дэкальтэ

Кабмін Украіны звольніў намесніка міністра адукацыі Ігара Гарбарука паводле яго жадання. Чыноўнік напісаў заяву пасля таго, як у сацсетках разгарэўся скандал вакол сукенкі яго спадарожніцы.

Фота з Фэйсбука Сяргея Фурсы

25 снежня ў сацсетках з'явіліся фота, на якіх стаяць мэр Львова Андрэй Садавы, намеснік міністра адукацыі Ігар Гарбарук і Крысціна Тышкун — брунетка ў чорнай прыталенай сукенцы з вельмі адкрытым дэкальтэ, піша Бі-бі-сі — Украіна.

Намеснік міністра прадставіў дзяўчыну як сваю памочніцу.

Гарбарук і Цішкун прыехалі ў Львоў, каб паглядзець, як працуюць вучэбна-практычныя цэнтры ў прафтэхвучылішчах.

На фота Крысціна Тышкун пазіруе ў сукенцы з вялікім дэкальтэ і аголенымі плячыма. Прычым на нагах у дзяўчыны — батфорты на шпільках, а на шыі — крыжык.

На іншым фота Тышкун накінула футра.

«Дзяўчынка з крыжыкам», «цыцкагейт», «вы альбо крыжык здыміце, альбо трусы надзеньце» — так з'едліва рэагавалі сацсеткі на гэты вобраз.

Карыстальнікі таксама знайшлі ў Інстаграме Крысціну Тышкун, там у яе аказалася шмат вельмі смелых фота, і пачалі абмяркоўваць.

«Ваў, намеснікі міністраў атрымалі новую уніформу! — пракаментаваў выгляд памочніцы міністра журналіст Аляксандр Курбатаў. — Бачу духоўнасць і хрысціянскія каштоўнасці».

«Петра, гэта ты?» — піша карыстальніца Кацярына Куніцкая, намякаючы на нядаўні скандал вакол серыяла Nefliх. Украінцаў абурыла, як вульгарна там паказалі кіяўлянку па імені Петра.

«Дрэс-код менавіта таму і існуе, каб пазбягаць такіх канфузаў», — дадала Куніцкая.

Ёсць і тыя, хто абараняе Цішкун. «А можна спытаць, у чым менавіта праблема сукенкі прыватнай асобы?» — цікавіцца экс-міністр Дзмітрый Залатухін.

Тым часам карыстальнікі паспелі стварыць і пару мемаў.

Застаецца незразумелым, ці сапраўды Крысціна Тышкун была памочніцай палітыка. Афіцыйнай інфармацыі пра гэта нідзе няма.

Мяркуецца, што дзяўчына з'яўляецца дырэктарам кампаніі БК «Забудова», якая займаецца купляй і продажам нерухомасці.

Таксама мясцовыя журналісты пішуць, што яна нарадзілася 30 жніўня 1994 года ў Львове і з'яўляецца юрыстам, памочнікам адваката ў адвакацкім бюро Advisers.

Каментары

Зорка і бык Луіс Альберта: беларусы згадваюць мянушкі кароў у сваіх вёсках

Зорка і бык Луіс Альберта: беларусы згадваюць мянушкі кароў у сваіх вёсках

Усе навіны →
Усе навіны

Як жывуць Маўшукі з Пінска — у 2020‑м мужа і жонку пасадзілі, а дзяцей збіраліся адправіць у прытулак5

Трамп можа пачаць ваенную аперацыю ў Малі, дзе знаходзіцца «Афрыканскі корпус» Пуціна4

Простае дзеянне, калі доўга седзіце, зніжае смяротнасць ад раку: новыя высновы навукоўцаў5

Студэнцкія пратэсты ў Індыі сталі праблемай для прэм'ера Модзі. Адкуль узяўся рух «тараканаў»?1

У мінскім метро з пачатку года зафіксавана 100 інцыдэнтаў з пасажырамі

Грошы на развітанне і пахаванне Святланы Курс сабраныя

Японкі скардзяцца на валасатыя ногі мужчын у офісах. Гэта называюць «харасментам валасатымі галёнкамі»26

Арнэла Муці падаецца на атрыманне грамадзянства Расіі6

Каб пераадолець створаны ўладамі кадравы голад, у правінцыю перавялі служыць ксяндза з Мінска2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зорка і бык Луіс Альберта: беларусы згадваюць мянушкі кароў у сваіх вёсках

Зорка і бык Луіс Альберта: беларусы згадваюць мянушкі кароў у сваіх вёсках

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць