За год Добкін прадаў 13,5% сваіх акцый EPAM і зарабіў больш за $100 мільёнаў
За 2021 год цана акцый EPAM павялічылася амаль удвая, а кампанія падаражэла на $15 млрд. CEO Аркадзь Добкін прадаў 195 тыс акцый EPAM за прыкладна $107 млн, піша Dev.by.

Па даных Wallmine, у 2021 годзе Добкін восем разоў здзяйсняў здзелкі са сваімі акцыямі. Найбуйнейшая адбылася 8 снежня — тады 50 тыс акцый «сышлі» за $34,5 млн.
Усяго за год CEO EPAM прадаў 195 тыс акцый (13,5% ад агульнай колькасці ў яго ўласнасці) за прыкладна $107 млн. У Добкіна застаецца 1 251 808 каштоўных папер EPAM.
Больш актыўна за ўсё Аркадзь Добкін прадаваў акцыі кампаніі ў 2012 годзе (год выхаду EPAM на IPO). Тады ён выручыў «усяго» $4,4 млн за амаль 371 тыс каштоўных папер.
За дзевяць гадоў акцыі EPAM падаражалі больш чым у 50 разоў.
Сярод інсайдараў, якія прадавалі акцыі EPAM у гэтым годзе, ёсць яшчэ адзін ураджэнец Беларусі — Віктар Дворкін, віцэ-прэзідэнт кампаніі. Ён атрымаў $ 560 тыс за 12 тыс акцый.
-
У Мінску адкрылі новую дыспетчарскую станцыю замест знесенай савецкай. Але будынка там няма — толькі бытоўка і біятуалет
-
У Беларусі за апошнія гады ліквідавалі 40 праваслаўных прыходаў
-
У Беларусі перастала працаваць сістэма анлайн-кантролю за рухам тавараў — ад шын да фенаў. Гэта не першы такі збой сёлета
Цяпер чытаюць
Дырэктар Віцебскага цэнтра сучаснага мастацтва Андрэй Духоўнікаў пераехаў у Сербію — ён расказаў пра даносы ў культуры, неадукаванасць міністраў і чый жа Шагал
Каментары