Свет

Прэзідэнт Літвы прапануе адмяніць надзвычайнае становішча на мяжы з Беларуссю

Прэзідэнт Літвы Гітанас Наўседа прапануе адмяніць уведзенае з-за міграцыйнага крызісу на мяжы з Беларуссю надзвычайнае становішча, піша Delfi.

Фота Delfi, Josvydas Elinskas

«Я мяркую, што ў такой сітуацыі, якая склалася цяпер, было б мэтазгодна абмяркоўваць адмену надзвычайнага становішча, бо гэта моцны інструмент, які мы павінны выкарыстоўваць у асаблівых абставінах», — раніцай у аўторак сказаў Наўседа ў інтэрв'ю радыёстанцыі Ziniu radijas. Ён таксама заявіў, што «праблема з мігрантамі цяпер ужо вырашаная», а пры ўскладненні сітуацыі надзвычайнае становішча можна ўвесці зноў.

«Цяпер мы можам адмяніць гэтае становішча і пачаць працу па змене Канстытуцыі, паколькі ў падвешаным становішчы пытанне аб прамых выбарах мэраў, і мы вінныя нашаму грамадству і самакіраванням вырашэнне гэтага пытання, і яно павінна быць вырашанае як мага хутчэй», — падкрэсліў кіраўнік краіны.

З-за надзвычайнага становішча на мяжы з Беларуссю ў Сейме затрымліваюцца папраўкі да Канстытуцыі аб прамых выбарах мэраў. Згодна з Канстытуцыяй Літвы, падчас надзвычайнага становішча або ў ваенны час папраўкі ў Канстытуцыю ўносіцца не могуць. Канстытуцыйны суд Літвы ў красавіку абвясціў, што прамыя выбары мэраў немагчымыя без паправак да Канстытуцыі. Гэтая пастанова набудзе моц 3 мая 2023 года, калі завершацца тэрміны паўнамоцтваў абраных мэраў.

Палітыкі хочуць як мага хутчэй прыняць папраўкі ў Канстытуцыю, каб затым можна было мяняць законы.

Надзвычайнае становішча на мяжы з Беларуссю было ўведзенае 10 лістапада і пазней падоўжанае да 14 студзеня. Нелегальна перайшлі мяжу Літвы з Беларуссю сёлета звыш 4,2 тысячы мігрантаў, большасць з іх — іракцы.

Таксама з патокамі нелегальнай міграцыі сутыкаюцца Польшча і Латвія. Службовыя асобы Літвы называюць гэта гібрыднай агрэсіяй беларускага рэжыму. З-за гэтых падзей у краіне аб'яўленая экстрэмальная сітуацыя.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Чакаем у Мінску +1 славутасць!» Блогераў прывезлі ў былую турму на Валадарскага5

«Чакаем у Мінску +1 славутасць!» Блогераў прывезлі ў былую турму на Валадарскага

Усе навіны →
Усе навіны

У гразевым патоку ў Непале загінула ці знікла 5700 чалавек2

WSJ: Здзелка ЗША з Венесуэлай пра нафту нібы спісаная з «Хроснага бацькі». Але дамовы з нелегітымнымі прэзідэнтамі маюць сумнеўную каштоўнасць3

У Польшчы адбыўся пажар на заводзе, які вырабляе камплектуючыя для беспілотнікаў. Правяраецца версія дыверсіі12

«Затое не было адчування, што ты звер». Севярынец распавёў, у якую пакуту ператвараецца ў зняволенні звычайнае пытанне гігіены6

Беларускі добраахвотнік Жэрар расказаў сваю версію справы, якую завялі на яго ва Украіне7

Mark Formelle выпусціў калекцыю з культавымі будынкамі Беларусі6

Лукашэнка паляцеў у Кыргызстан4

Уночы над Гомельшчынай зноў лятаў рэактыўны дрон3

У Кобрыне тата пасадзіў 12‑гадовую дачку не ў тую маршрутку, а кіроўца хацеў высадзіць яе ў чужым горадзе16

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Чакаем у Мінску +1 славутасць!» Блогераў прывезлі ў былую турму на Валадарскага5

«Чакаем у Мінску +1 славутасць!» Блогераў прывезлі ў былую турму на Валадарскага

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць