Грамадства

Таццяну Канеўскую перавялі з калоніі ў «крытую» турму. Але адмовіліся сказаць адвакату, куды менавіта

Таццяну Канеўскую перавялі з калоніі ў «крытую» турму. Чаму так здарылася, невядома. Дзе менавіта знаходзіцца палітзняволеная, адміністрацыя калоніі адвакату сказаць адмовілася.

Сыны 55-гадовай палітзняволенай з Гомеля паведамілі, што перавод маці быў для іх «нечаканым і незразумелым».

Канеўская адбывала пакаранне — 6 гадоў пазбаўлення волі — у гомельскай жаночай калоніі № 4 за ўдзел у масавых пратэстах. Адміністрацыя калоніі адмовілася паведаміць адвакату, куды менавіта перавялі яе падабаронную.

У Беларусі для жанчын гэта можа быць турма ў Жодзіне, Магілёве ці Гродне. Там зняволеныя не маюць магчымасці выходзіць на працу, утрымліваюцца ў камерах, маюць абмежаванні на лісты, спатканні і перадачы. Такія захады прымяняюць да «парушальнікаў правілаў унутранага ўтрымання» калоній. Вядома, што ў лістападзе Таццяну Канеўскую на 20 дзён змяшчалі ў штрафны ізалятар.

Таццяна Канеўская — адна з лідарак кампаніі «Маці 328», якая змагалася супраць працяглых тэрмінаў для затрыманых паводле наркатычных артыкулаў Крымінальнага кодэкса, актывістка БХД.

У 2020 годзе Таццяна Канеўская была даверанай асобай Святланы Ціханоўскай на прэзідэнцкіх выбарах. 8 жніўня 2020 года, за дзень да асноўнага галасавання, яе затрымалі. У Канеўскай — чатыры сыны. Увесну мінулага года аднаго з іх, Змітра, зняволілі на 3 гады за негатыўны каментарый на адрас міліцыі ў тэлеграм-канале. У лістападзе-снежні 2021 года яе сын Аляксей адсядзеў 30 сутак за тое, што з’явіўся ў судзе, дзе быў сведкам, у масцы з надпісам «Сумленныя людзі». Суд палічыў гэта пікетам.

Каментары

Цяпер чытаюць

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту41

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту

Усе навіны →
Усе навіны

Маці кантрабандыста з беларускімі каранямі верне Літве 155 тысяч еўра, заробленыя на цыгарэтах1

Дзяўчына памяняла горад на вёску і разводзіць курэй, якія нясуць каляровыя яйкі4

Еўрапейскія спецслужбы шукаюць расійскі след у ананімных паведамленнях пра бомбы на самалётах2

Фіца: Рэферэндум аб далучэнні Славакіі да Еўрасаюза быў сфальсіфікаваны7

У расійскім Пермскім краі бязногі ўдзельнік вайны з Украінай звёў у магілу яшчэ трох чалавек7

Мужчына трапіў пад крыміналку, праехаўшы на машыне ўсяго некалькі метраў1

Тэрарыст, які ўчыніў бойню ў цэнтры Кракава — паляк21

Пайшла ў ліквідацыю беларуская «дачка» брэнда New Yorker. Крамы цяпер знікнуць?

«Мінсктранс» не ўзгадняў новыя рэйсы ў Польшчу і Літву. Умяшалася Мінгандлю3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту41

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць