Здарэнні

«Гэта — асаблівае адчуванне»: студэнтка Акадэміі музыкі расказала, як выратавала замежніка, што праваліўся пад лёд у цэнтры Мінска

Здарэнне адбылося на выхадных у самым цэнтры Мінска каля вострава «Мужнасці і смутку». Мужчына-замежнік вырашыў скараціць дыстанцыю і перайсці па лёдзе, аднак праваліўся пад ваду.

Да прыезду ратавальнікаў яго дасталі з вады студэнтка 2-га курса Акадэміі музыкі Алена Ялашэўская і Сяргей Дзеранько.

Алена расказала пра выпадак.

«Я ішла па беразе і проста глядзела ў бок Свіслачы. У нейкі момант я заўважыла рухі чалавека ў вадзе. Я пабегла туды. Там побач якраз стаяў мужчына, які тэлефанаваў у МНС, разам з ім мы і ратавалі гэтага пацярпелага. Я зняла куртку і стала шукаць паблізу палку, каб яму было за што ўхапіцца. Пазней зразумела, што не варта губляць час, бо яму трэба тэрмінова дапамагчы.

Я легла на жывот і папаўзла па лёдзе, калі я падпаўзла да яго і стала цягнуць, лёд каля яго стаў ламацца. А ў мяне не было добрага пункту апоры, каб моцна ўхапіцца і выцягнуць яго, бо я лягчэйшая за яго. Як толькі я рабіла спробу падняць яго на лёд, ён крышыўся пад ім і мужчына зноў правальваўся ў ваду.

Як раз у гэты час да мяне падышоў той мужчына, які тэлефанаваў у МНС, ён знайшоў палку і крыкнуў мне трымацца за яе. Мы злучыліся ланцужком і ўдваіх сталі цягнуць адзін аднаго па лёдзе і змаглі выцягнуць. А ўжо бліжэй да сушы нам дапамаглі падлеткі, што стаялі на беразе. Улічваючы, што мужчына замежнік, мы яго не надта разумелі, але на шчасце, сумеснымі намаганнямі змаглі выцягнуць».

Алена Ялашэўская

Аб тым, як прыйшла думка выратаваць мужчыну, Алена адказвае: «Нас вучылі правілам бяспекі ў школе і каледжы. Нас вучылі, як дапамагчы чалавеку, калі ён тоне, і што рабіць пры пажары, і таму я запомніла. Лічу, што людзі павінны гэта ведаць. Веды і трохі фізікі — і я змагла выратаваць чалавечае жыццё. Гэта вельмі асаблівае адчуванне».

Каментары

Цяпер чытаюць

Пратасевіч зноў жэніцца — цяпер з таролагам Настассяй, якая працавала ў элітным медцэнтры «Мерсі»44

Пратасевіч зноў жэніцца — цяпер з таролагам Настассяй, якая працавала ў элітным медцэнтры «Мерсі»

Усе навіны →
Усе навіны

На мінскім пераходзе заўважылі дзіўную кнопку «для баскетбалістаў». Вось што гэта аказалася2

У Брэсцкім раёне на будаўнікоў упала пліта

Эйсмант заявіла, што разглядаецца магчымасць сустрэчы Лукашэнкі з Трампам3

Эйсмант: Мы заўсёды будзем рады бачыць Кім Чэн Ына ў Беларусі7

Колькасць насельніцтва Гомеля апусцілася ніжэй за 500 тысяч1

Топ-25 гарадоў Беларусі па колькасці насельніцтва. Вось свежыя падлікі2

За мінулы год насельніцтва Беларусі скарацілася яшчэ на 53 тысячы чалавек23

У Мінску адкрылі кавярню, дзе за каву можна плаціць колькі хочаш2

Былому топ-менеджару ProStore і IT-кампаніі далі тры гады калоніі па палітычным артыкуле

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пратасевіч зноў жэніцца — цяпер з таролагам Настассяй, якая працавала ў элітным медцэнтры «Мерсі»44

Пратасевіч зноў жэніцца — цяпер з таролагам Настассяй, якая працавала ў элітным медцэнтры «Мерсі»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць