У касах засталося яшчэ больш за палову, ёсць квіткі па 15 тыс. рублёў.
Па стане на чацвер 6 жніўня на адборачны матч да чэмпіянату свету па футболе — 2010 Беларусь — Харватыя, што пройдзе 12 жніўня, прададзена каля 17 тыс. білетаў.
Чакаецца, што Мінск наведаюць каля 300 харвацкіх заўзятараў. На матч акрэдытавана больш за 150 прадстаўнікоў айчынных і замежных СМІ (у тым ліку больш за 20 харвацкіх журналістаў), паведамляе сайт Беларускай федэрацыі футбола.
***
Матч Беларусь — Харватыя пройдзе 12 жніўня (серада) на мінскім стадыёне «Дынама». Пачатак у 21:15.
Білеты на гульню каштуюць ад 15 да 50 тыс. Дзіцячы — 3 тыс (у 21 сектар).
***
У панядзелак, 10 жніўня, у Доме футбола а 13‑й гадзіне пройдзе прэс‑канферэнцыя галоўнага трэнера беларускай зборнай Бернда Штанге. Харвацкая зборная прыляціць у Мінск чартэрным рэйсам у панядзелак. У аўторак увечары (прыкладна а 19:15) запланавана прэс-канферэнцыя галоўнага трэнера «палымяных» Славена Біліча.
***
Турнірнае становішча ў нашай групе: Англія — 21 бал (7 гульняў), Харватыя, Украіна — па 11 ((па 6 гульняў), Беларусь — 9 (5 гульняў), Казахстан — 3 (7), Андора — 0 (7).
5 верасня беларусы згуляюць у гасцях з Харватыяй, 9 верасня — дома з Украінай, 10 кастрычніка — дома з Казахстанам, 14 кастрычніка — у гасцях з Англіяй.
Пераможца групы напрамую выходзіць на чэмпіянат свету, каманда, што зойме 2‑е месца, павінна прабівацца цераз стыкавыя матчы.
Цяпер чытаюць
«Паставілі палаткі, развялі вогнішчы». МУС пацвердзіла затрыманне 350 чалавек пад Расонамі. Знайшлі і аргумент: «Многія ў голым выглядзе перад малалетнімі»
«Паставілі палаткі, развялі вогнішчы». МУС пацвердзіла затрыманне 350 чалавек пад Расонамі. Знайшлі і аргумент: «Многія ў голым выглядзе перад малалетнімі»
У Шэймана знайшлі яшчэ адну магчымую каханку і сына. Сакратарка без вышэйшай адукацыі за лічаныя гады стала ўласніцай раскошных дамоў і гандлёвага цэнтра
Каментары