Польскі адвакат Томаш Віліньскі падаў заяву ў Міжнародны суд у Гаазе супраць Аляксандра Лукашэнкі і кіраўнікоў некалькіх сілавых ведамстваў, паведамляе Народнае антыкрызіснае кіраванне Паўла Латушкі.

Юрыст заклікаў пракурора Міжнароднага крымінальнага суда ў Гаазе пачаць расследаванне. Паведамляецца, што пададзеная заява змяшчае 160 старонак абгрунтавання і 40 тысяч старонак дакументаў у дадатку.
Кіраўнік НАК Павел Латушка адзначае, што гэта важная заява, якая яшчэ да вынясення пастановы дасць Міжнароднаму суду ў Гаазе права выдаць ордэр на арышт Лукашэнкі і абвясціць яго ды іншых прадстаўнікоў рэжыму ў вышук па лініі Інтэрполу.
Вядома, што раней Томаш Віліньскі падаў заяву ў дачыненні да Аляксандра Лукашэнкі аб падазрэнні ў генацыдзе і злачынствах супраць чалавечнасці ў Нацыянальную пракуратуру Польшчы.
Чытайце таксама:
У Нюрнбергу абмеркавалі план прызнання Лукашэнкі міжнародным тэрарыстам. Пра што дамовіліся?
Судан вырашыў выдаць былога дыктатара Амара аль-Башыра суду ў Гаазе
Беларускія абрады, арнаменты і беларуская мова паўсюль. Як нашчадак перасяленцаў зрабіў сяло каля Байкала зноў беларускім, і чаму гэта можа хутка скончыцца
Каментары