Грамадства

Медыцынскае начальства сцвярджае, што ў сталічных паліклініках усё цудоўна

Начальнік упраўлення арганізацыі медыцынскай дапамогі Камітэта па ахове здароўя Мінгарвыканкама Сяргей Падкавыраў у інтэрв'ю агенцтву «Мінск-Навіны» расказаў пра вынікі маніторынгу сітуацыі ў сталічных паліклініках 1 лютага. Паводле медыцынскага чыноўніка, ніякіх праблем у медыкаў няма.

Маніторынг, па словах Сяргея Падкавырава, ахопліваў 9 медыцынскіх устаноў у розных раёнах горада. 

«Наведалі паліклінікі, у тым ліку «чырвоныя» зоны для пацыентаў з тэмпературай, прыкметамі вострай рэспіраторнай інфекцыі.

Чэргаў на вуліцы няма. Усе пацыенты знаходзяцца ў будынку, у цяпле. Больш за 10-15 чалавек на чатыры працоўныя кабінеты мы нідзе не бачылі. У сярэднім гэта пяць-шэсць чалавек на кабінет там, дзе людзі прыйшлі.

Усюды дастаткова інфармацыйных паказальнікаў, гэта значыць ніхто не губляецца, усе ведаюць, куды ісці. Медыцынскі персанал працуе спакойна, робіць сваю справу, такога, як учора, лавінападобнага попыту няма. Звычайная нагрузка», — расказаў Падкавыраў.

Па словах медыцынскага чыноўніка, у паліклініках няма ажыятажу, ідзе планавая праца:

«На сёння абсалютна спакойная сітуацыя, усё працуе ў штатным рэжыме. Медыкі ведаюць, што рабіць, а пацыенты прыходзяць і атрымліваюць патрэбную ім медыцынскую дапамогу».

Чытайце таксама: 

У Мінску даводзіцца доўга чакаць хуткую — чаму так?

Што сёння адбываецца ў паліклініках ФОТЫ

Катастрофа ў паліклініках. Гіганцкія чэргі на чатыры-шэсць гадзін, сотні людзей у калідорах у панядзелак

Галоўная па ахове здароўя ў Мінску: Падчас сённяшніх чэргаў цяжкага працякання захворвання выяўлена не было

Медыкі таксама хварэюць. Мінздароўя расказала, як вырашаюць пытанне з недахопам дактароў

Каментары

Цяпер чытаюць

Дрон прыляцеў у пасажырскі аўтобус на мяжы Расіі і Беларусі14

Дрон прыляцеў у пасажырскі аўтобус на мяжы Расіі і Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

У Кіеве 10 чалавек загінулі ў выніку расійскай атакі, яшчэ 56 — параненыя

ЗША ўдзесяцёх і пры двух адмененых галах перамаглі Боснію і выйшлі ў 1/8 фіналу2

Бельгія амаль безнадзейна прайгравала Сенегалу, але ў выніку святкавала перамогу1

Уладзімір Каранік у Інданезіі папазіраваў у знакамітай мясцовай кашулі ФОТАФАКТ5

У Нараўлянскім раёне знайшлі раней невядомую абарончую вежу часоў ВКЛ5

Валожын накрыла магутная залева ВІДЭА1

На вуду расійскіх пранкераў трапіў дарадца прэзідэнта Літвы1

Навукоўцы ўжо зафіксавалі рэкордную тэмпературу Сусветнага акіяна3

На чэмпіянаце свету была блізкая сенсацыя. Зборная Англіі ледзь уратавалася ад кангалезцаў2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дрон прыляцеў у пасажырскі аўтобус на мяжы Расіі і Беларусі14

Дрон прыляцеў у пасажырскі аўтобус на мяжы Расіі і Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць