Галоўная па ахове здароўя ў Мінску: Падчас сённяшніх чэргаў цяжкага працякання захворвання выяўлена не было
Старшыня Камітэта па ахове здароўя Мінгарвыканкама Алена Богдан выказалася адносна сённяшніх праблем з прыёмам у паліклініках, дзе зранку ўзніклі вялікія чэргі. Паводле яе, «назіраецца рост захворвання ВРВЗ і каранавірусам штаму «амікрон», але цяжкага працякання захворванняў не зафіксавана, паведамляе прэс-служба Міністэрства аховы здароўя.
Старшыня Камітэта па ахове здароўя Мінгарвыканкама Алена Богдан сказала адносна сённяшніх праблем з прыёмам у паліклініках:
«Чэргі ў паліклінікі звязаныя з тым, што сёння першы працоўны дзень пасля выхадных, а таксама назіраецца рост захворвання ОРВЗ і каранавірусам штаму «амікрон», які зараз працякае, у большасці выпадкаў, як вострая рэспіраторная інфекцыя».
Паводле яе, у другой палове дня абстаноўка ў паліклініках стабілізавалася. Богдан таксама паведаміла, што ў пацыентаў, якія звярнуліся на прыём, цяжкага працякання захворвання выяўлена не было. У асноўным хвароба працякае ў лёгкай форме.
Паводле папярэдніх звестак Мінздароўя, 31 студзеня лекары ў розных паліклініках сталіцы прынялі ад 400 да 450 пацыентаў. Акрамя таго, для агляду хворых дома ў Мінску сёння працавалі 217 кантактных брыгад, з іх 172 медыцынскія і 45 сястрынскіх. За мінулы тыдзень колькасць брыгад была павялічаная на 88. Нагрузка на адну брыгаду склала ў сярэднім 40-45 пацыентаў.
Каментары