Грамадства

У Беларусі 430 тысяч работнікаў адукацыі, з іх педагогаў толькі палова. Хто астатнія людзі?

На сайце Міністэрства адукацыі пазначана, што ўсяго ў сістэме працуе 430 тысяч супрацоўнікаў. На ўсіх жа ступенях адукацыі (усяго ў краіне 8 тысяч установаў) вучацца каля 3 мільёнаў чалавек. Выходзіць менш за 7 навучэнцаў на аднаго педагога. Але ж тут цяжка не прыгадаць штогадовае павелічэнне класаў: у некаторых больш за 30 вучняў. Што не так?

Адказ знаходзім на тым жа сайце, перашоўшы па спасылцы на «Статыстучную мапу 2020 года», якая адлюстроўвае колькасць непасрэдна педагогаў дашкольнай, агульна-сярэдняй, профільна-тэхнічнай, сярэднеспецыяльнай і вышэйшай адукацыі — усіх педагогаў Рэспублікі Беларусь.

Застаецца скласці лічбы па ступенях адукацыі і абласцях, атрымліваем 191 046 чалавек.

Калі з 430 тысяч непасрэдна з дзецьмі (ад садка да ВНУ) працуе 191 тысяча супрацоўнікаў, то амаль 240 тысяч «работнікаў сістэмы адукацыі» — хто гэтыя людзі?

«Наша Ніва» звярнулася ў прэс-службу Міністэрства адукацыі. Там лічбы пацвердзілі. На пытанне: «Чым 240 тысяч супрацоўнікаў, недатычных да працэсу адукацыі, займаюцца?», адказалі, што гэта «усе астатнія, напрыклад, няні ў садках».

Таксама адзначылі, што тэхнічны персанал школ у лік «работнікаў сістэмы» не ўваходзіць. 

«Непасрэдна ў Міністэрстве працуе 113 чалавек,» — тлумачаць у прэс-службе, а вось у абласных і раённых аддзелах адукацыі «150 тысяч будзе, а можа, і больш».

Гэта менавіта тыя людзі, якія распрацоўваюць метадычную і нарматыўную базу (напрыклад, узор подпісу рабочых сшыткаў, колькасць радкоў паміж работамі ці нават максімальную вышыню кветак у кабінетах) ды, галоўнае, здзяйсняюць праверкі.

Цяпер іх будзе і яшчэ болей: з 2 лютага 2022 года пачынае дзійнічаць новая структура — «Нацыянальнае агенцтва па забеспячэнні якасці адукацыі», якое ўзначаліла Вольга Рыбаключава (выпускніца акадэміі МУС і былая следчая Заводскага РАУС Мінска).

Чарговая новаўтвораная структура, як зазначаецца, будзе сачыць за выкананнем новага Кодэкса аб адукацыі і спрыяць «павышэнню якасці адукацыі».

Чытайце яшчэ:

«Гэта чарговы манеўр, каб пакпіць з, як яны кажуць, «беглых». Настаўнікі пра новы Кодэкс аб адукацыі

Каментары

Цяпер чытаюць

Віталь з-пад Вілейкі, які падпаліў хату з уласнымі дзецьмі, завербаваўся ў расійскае войска. І прапаў на першым жа баявым заданні9

Віталь з-пад Вілейкі, які падпаліў хату з уласнымі дзецьмі, завербаваўся ў расійскае войска. І прапаў на першым жа баявым заданні

Усе навіны →
Усе навіны

Здаецца, у Крысціны Ціманоўскай новы раман20

Украінскі камандуючы асабіста прыехаў у горад, пра захоп якога заявіў Пуцін5

22 беларусы, якія працавалі ў IT-кампаніі ў Вільні, прызнаныя пагрозай нацыянальнай бяспецы Літвы21

У сераду будзе да +31°С

У Данецку ўзарвалі забойцу генерала ўкраінскай разведкі. Пра аперацыю маўчалі больш за месяц8

Мэр Мінска патлумачыў, чаму дрэвы на праспекце Незалежнасці замянілі на расліны ў кадках5

Дзяніс Кучынскі заявіў, што новы палітычны сезон можа быць вырашальным11

73‑гадовага афганца асудзілі па дзвюх палітычных крыміналках2

«Схуднеў на 10 кілаграмаў». Суўладальнік архітэктурнай студыі ZROBIM architects распавёў пра чатыры месяцы ў СІЗА2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Віталь з-пад Вілейкі, які падпаліў хату з уласнымі дзецьмі, завербаваўся ў расійскае войска. І прапаў на першым жа баявым заданні9

Віталь з-пад Вілейкі, які падпаліў хату з уласнымі дзецьмі, завербаваўся ў расійскае войска. І прапаў на першым жа баявым заданні

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць