Грамадства

У Беларусі прадаецца расійская фэйкавая ікра фэйкавых вытворцаў

Інспектары Дзяржстандарту праверылі расійскую ласосевую ікру і іншыя рыбныя кансервы, якія прадаюцца на кірмашах у Віцебскай вобласці. Нейкія парушэнні выяўленыя ў абсалютна ўсіх выпадках. Але галоўнае: аказалася, што 9 з 10 вытворцаў, указаных на этыкетках, не існуюць у прыродзе, піша Еўрарадыё.

ТАА «Персей», «Сахал», ТАА «Сальмонікс», ТАА «Сахалін Порт», ТАА «Сахалінская ікра», ТАА «ЯкутРыб», ТАА «Дэльта», ТАА «13», ТАА «Жамчужына Камчаткі» — такіх фірмаў на самай справе няма. Яны ці былі ліквідаваныя некалькі гадоў таму, ці звесткі пра іх адсутнічалі ў расійскіх дзяржаўных рэестрах.

Але гэта было б яшчэ паўбяды. Бо высветлілі таксама, што часта у банках з этыкеткамі «ікра ласосевая» зусім не ікра. Выпрабаванні чатырох найменняў «ікры ласосевай крупчастай» паказалі, што ні адзін з узораў не ўтрымліваў ДНК ласосевых відаў рыб. Таму назва кансервы яўна ўводзіць спажыўца ў зман.

Цяпер уся гэтая «ікра» забароненая да рэалізацыі і ўвозу на тэрыторыю Беларусі.

Каментары

Цяпер чытаюць

Вучэбка ў Пскове, абяцанне ануляваць крэдыты і судзімасці, але ні слова пра самае важнае. Як беларусаў вярбуюць на вайну8

Вучэбка ў Пскове, абяцанне ануляваць крэдыты і судзімасці, але ні слова пра самае важнае. Як беларусаў вярбуюць на вайну

Усе навіны →
Усе навіны

Кіраўнік Пентагона дапусціў магчымасць выкрадання прэзідэнта Кубы3

Мост цераз чыгунку між Калеснікава і Ціміразева ў Мінску ўзводзяць дзень і ноч

Літоўская мытня пачала арыштоўваць некаторыя аўтамабілі, якімі кіруюць беларусы. Вось у чым прыкол7

ЗША нанеслі новыя ўдары па Іране, Іран у адказ атакаваў амерыканскія базы ў рэгіёне

Сёння стартуе чэмпіянат свету па футболе1

Папа Леў асвяціў вежу Ісуса Хрыста ў барселонскім храме Святога Сямейства роўна праз 100 гадоў пасля смерці Гаўдзі1

Што колер вашых валасоў можа сказаць пра ваша здароўе

Загінуў адміністратар вядомага Z-канала, у якім смакуюць расійскія ўдары па цывільных аб'ектах8

Кубракоў загадаў падначаленым актыўней змагацца з матацыклістамі3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вучэбка ў Пскове, абяцанне ануляваць крэдыты і судзімасці, але ні слова пра самае важнае. Як беларусаў вярбуюць на вайну8

Вучэбка ў Пскове, абяцанне ануляваць крэдыты і судзімасці, але ні слова пра самае важнае. Як беларусаў вярбуюць на вайну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць