Свет

Дзяржсакратар ЗША Блінкен: Украіна можа даць Данбасу асаблівы статус. Але толькі пры пэўных умовах

У Вашынгтоне лічаць, што Украіна гатовая рухацца наперад у пытанні выканання Менскіх пагадненняў, у тым ліку і адносна надання Данбасу асаблівага статусу. Але толькі тады калі Расея выканае сваю частку абавязальніцтваў. Пра гэта заявіў дзяржаўны сакратар ЗША Энтані Блінкен падчас сумеснага брыфінгу з віцэ-прэзідэнтам Еўрапейскай камісіі Жазэпам Барэлем, піша УНІАН.

Энтані Блінкен. Фота: Reuters.

Па словах дзяржсакратара ЗША, калі Расія сур'ёзна ставіцца да выканання «Мінскіх пагадненняў», то яна «знойдзе моцнага партнёра» ў асобе краін нармандскай чацвёркі. Блінкен таксама дапусціў, што Данбасу будзе дадзены асаблівы статус. Але для гэтага мусіць выканаць пастаўленыя ёй умовы Расія.

Блінкен таксама адзначыў, што

Украіна рухаецца наперад і за гэтыя гады выканала «большасць, калі не ўсе» ўмовы Мінскіх пагадненняў. У той жа час з боку Расіі не было практычна нічога зроблена ў гэтым кірунку.

«У Мінскіх пагадненнях гаворка ідзе пра асаблівы статус Данбаса і я лічу, што пры належнай чарговасці дзеянняў украінцы будуць гатовыя рухацца наперад», — сказаў Блінкен, яшчэ раз падкрэсліўшы, што менавіта Расія не выконвае свае абавязацельствы. Гэта, у прыватнасці, вяртанне Украіне кантролю над мяжой, пытанні бяспекі і спыненне тых эскалацыйных дзеянняў, якія працягваюць рабіць расійскі бок і ягоныя баевікі.

Чытайце таксама:

На сустрэчы «нармандскай чацвёркі» хочуць вызначыць дату перамоваў Украіны з «ЛНР» і «ДНР»

Давід і Галіяф: параўноўваем сілы расійскай і ўкраінскай армій

Байдэн, Джонсан і лідары краін ЕС абмеркавалі беспрэцэдэнтны пакет санкцый супраць Расіі

Энтані Блінкен: Перасячэнне мяжы Украіны любымі расійскімі ўзброенымі сіламі будзе лічыцца ўварваннем

Каментары

Цяпер чытаюць

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі2

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі

Усе навіны →
Усе навіны

NASA паабяцала вярнуць чалавека на Месяц ужо ў 2028 годзе2

У Францыі сотні тысяч зноў выйшлі на вуліцы, паліцыя прымяняла слёзатачывы газ15

Крышціяну Раналду першым з футбалістаў зарабіў 2 мільярды даляраў

«У Беларусі ёсць грошы, але людзям усё адно чагосьці не хапае». Ланкіец расказаў, чым яго дзівяць беларусы23

YouTube збіраецца схаваць падалей кнопку дызлайка3

Якіх імпартных тавараў у беларускіх крамах найбольш, а якіх няма зусім?1

Вірусіцца гульня, дзе можна нарадзіцца ў любой краіне на свеце3

Украінскія дроны атакавалі Омск, гараць «Омскі каўчук» і склад Ozon2

Стала вядома, што Расія таемна фінансавала газавы праект на Алясцы4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі2

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць